Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Dec 2014

Мясніковіч: Ва ўмовах росту імпарту з Расіі тавараў трэціх краін Беларусь будзе абараняць сваіх вытворцаў

Мясніковіч: Ва ўмовах росту імпарту з Расіі тавараў трэціх краін Беларусь будзе абараняць сваіх вытворцаў

5 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Ва ўмовах росту імпарту з Расіі тавараў трэціх краін Беларусь будзе абараняць сваіх вытворцаў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле даных прэм'ер-міністра, толькі за апошні тыдзень у Беларусь з Расіі без адпаведных дакументаў паступіла амаль 700 т прадукцыі. "Гэта рыба, камбікармы, малочныя і мясныя прадукты, якія ідуць не тое што з нейкімі сумніўнымі дакументамі, яны наогул дакументаў не маюць. Але ў гэтым плане нам не ўсё роўна, што паступае на ўнутраны рынак. Галоўная задача ўрада - забяспечыць абарону інтарэсаў уласнага насельніцтва ад няякасных тавараў і нацыянальных вытворцаў ад нядобрасумленных канкурэнтаў. Чым мы і займаемся даволі актыўна", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

У цэлым за апошні час з тэрыторыі Расіі і Казахстана значна павялічыўся прыток тавараў з трэціх краін - у 1,3 раза, ці амаль $1,5 млрд, канстатаваў прэм'ер-міністр. "Гэта сведчыць аб тым, што ёсць пытанні на знешнім контуры Еўразійскага эканамічнага саюза. Мы пастаянна на гэта звяртаем увагу", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што Беларусь строга адсочвае, каб тавары, што выпушчаны ў свабоднае абарачэнне на яе тэрыторыі і пры гэтым уваходзяць у санкцыйны спіс Расіі, да расіян не траплялі. За апошні тыдзень беларускі бок прадухіліў вываз у Расію больш за 200 т такіх тавараў - яблыкаў, рыбнай і малочнай прадукцыі. "Гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, што мы сумленна працуем", - рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі