У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Жнв 2018

Мясніковіч: у інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы вялікі патэнцыял

Мясніковіч: у інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы вялікі патэнцыял

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы вялікі патэнцыял. Такое меркаванне старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч выказаў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

У час перагавораў абмяркоўваліся актуальныя пытанні беларуска-польскага супрацоўніцтва, а таксама парадак дня маючага адбыцца афіцыйнага візіту старшыні Савета Рэспублікі ў Польшчу ў кастрычніку бягучага года.

Адзначалася, што тавараабарот паміж краінамі ў 2017 годзе склаў каля $2,4 млрд, што на 21 працэнт больш у параўнанні з папярэднім годам. У студзені-маі бягучага года дадатная дынаміка захавалася: аб'ём узаемнага гандлю вырас на 12 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2017-га. "Гэта сведчыць аб тым, што нашы адносіны не згасаюць, а развіваюцца", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Ён дадаў, што ў той жа час краіны маглі б больш актыўна супрацоўнічаць у інвестыцыйнай сферы, ствараць сумесныя кампаніі і вытворчасці, а не толькі гандляваць паміж сабой.

На сустрэчы таксама закраналіся пытанні, якія датычацца польскай дыяспары ў Беларусі і беларускай у Польшчы, узаемадзеяння Беларускай праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс