Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Май 2014

Мясніковіч: СНД з'яўляецца значнай платформай інтэграцыйнага ўзаемадзеяння

Мясніковіч: СНД з'яўляецца значнай платформай інтэграцыйнага ўзаемадзеяння

30 мая, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Садружнасць Незалежных Дзяржаў з'яўляецца на сённяшні дзень адным з найбольш маштабных інтэграцыйных утварэнняў, значнай платформай інтэграцыйнага ўзаемадзеяння на постсавецкай прасторы. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, выступаючы на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое праходзіць сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сувязі з гэтым прэм'ер падкрэсліў, што дзяржавы - члены Садружнасці павінны максімальна выкарыстоўваць магчымасці гэтага фарміравання.

Унікальнасць СНД, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, заключаецца ў яго асноўным трэндзе, які прадугледжвае і суверэнітэт (наколькі гэта неабходна), і інтэграцыю (наколькі гэта магчыма). "Краіны Садружнасці - гэта блізкія стратэгічныя партнёры, зыходзячы з чаго і выбудоўваюцца ўсе нашы адносіны", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Ён таксама адзначыў важнасць правядзення самітаў, падобных да таго, што праходзіць сёння ў Мінску. "Такія сустрэчы дазваляюць нам не толькі прымаць рашэнні па пытаннях, якія ўключаюцца ў парадак дня, але і даюць магчымасць правядзення як двухбаковых, так і шматбаковых перагавораў, прымаць рашэнні па многіх пытаннях", - сказаў прэм'ер-міністр.

Што датычыцца парадку дня, то Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ён даволі разнапланавы. Сёння разглядаецца 20 пытанняў, плануецца падпісанне шасці міжнародных дагавораў.Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі