Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Sep 2014

Мясніковіч: Сферы ўзаемадзеяння Беларусі з ПРААН пашыраюцца

Мясніковіч: Сферы ўзаемадзеяння Беларусі з ПРААН пашыраюцца

15 верасня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Сферы ўзаемадзеяння Беларусі з ПРААН пашыраюцца. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч сёння ў Доме ўрада на сустрэчы з прадстаўніком ААН/ПРААН у Беларусі Санакай Самарасінхай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік урада адзначыў паспяховую, актыўную работу Санакі Самарасінхі на гэтай высокай пасадзе. "Добрая дынаміка назіраецца не толькі ў традыцыйных галінах і сферах узаемадзеяння, але і адкрываюцца новыя напрамкі, у тым ліку па пытаннях дзяржаўна-прыватнага партнёрства", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Цяпер рэалізуецца Рамачная праграма па аказанні дапамогі Беларусі ў мэтах развіцця на 2011-2015 гады - першая сумесная стратэгія агенцтваў сістэмы ААН, якія працуюць у краіне, падрыхтаваная ў супрацоўніцтве з урадам і партнёрамі. Прэм'ер-міністр даў пазітыўную ацэнку гэтай праграме. "Бюджэт складае $78 млн, важна, каб аб'ёмы фінансавання не змяншаліся, а павялічваліся з улікам таго, што сферы ўзаемадзеяння пашыраюцца", - дадаў ён.

"Структура, тэкст цяперашняй рамачнай праграмы значна лепшы, чым у многіх іншых аналагічных дакументаў, якія мне давялося бачыць, - прызнаў Санака Самарасінха. - Для яе выканання трэба прыкласці шмат намаганняў. Магчыма, у некаторых удзельнікаў гэтай праграмы былі крыху іншыя спадзяванні. Мы іх улічым пры падрыхтоўцы наступнага дакумента - на 2016-2020 гады". Работа над другой рамачнай праграмай ужо вядзецца.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што падрыхтоўка праекта нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі да 2030 года ўступіла ў завяршальную стадыю. Кіраўнік урада выказаў зацікаўленасць у тым, каб да гэтай доўгатэрміновай праграмы былі прыцягнуты эксперты-эканамісты ААН/ПРААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі