Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Ліп 2015

Мясніковіч: Разнапланавыя маштабныя кантакты Беларусі і КНР умацоўваюць давер

Мясніковіч: Разнапланавыя маштабныя кантакты Беларусі і КНР умацоўваюць давер

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разнапланавыя маштабныя кантакты паміж беларускім і кітайскім бакамі ўмацоўваюць давер. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дэлегацыяй кітайскіх мастакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі рады, што вы прыехалі такой вялікай дэлегацыяй. Гэта яшчэ раз сведчыць аб маштабнасці нашых сустрэч і разнапланавасці ўсіх напрамкаў супрацоўніцтва. Такія кантакты, а не толькі сустрэчы на вышэйшым і высокім узроўні, умацоўваюць давер, даюць магчымасць больш даведацца адзін аб адным. Яны патрэбны людзям", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Спікер таксама падкрэсліў, што паміж дзвюма краінамі не толькі дынамічна развіваюцца гандлёва-эканамічныя адносіны і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, але і гуманітарныя кантакты. Пры гэтым прынцыповыя падыходы ва ўсіх сферах супрацоўніцтва супадаюць. "У нас няма рознагалоссяў", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

У сваю чаргу кітайскі мастак Яа Чжыхуа паведаміў сёння журналістам, што яго калегі імкнуцца прадставіць у Беларусі ўсе напрамкі жывапісу з Кітая. "Для гэтага праводзілася некалькі выстаў кітайскіх мастакоў у Беларусі з розных гарадоў, у тым ліку Пекіна, Сіаня. У асноўным мы іх праводзілі ў Мінску. Потым убачылі цікавасць да гэтых выстаў і правялі адну ў Магілёве. Цяпер плануем правесці ў перыяд "Славянскага базару ў Віцебску", - сказаў ён.

Як паведамлялася, у маі 2015 года ў Кітаі праходзілі Дні культуры Беларусі. У прыватнасці, было прадстаўлена 25 графічных работ беларускай мастачкі Марыны Эльяшэвіч. Дні культуры КНР у Беларусі плануецца правесці з 10 па 14 кастрычніка 2015 года. Як чакаецца, у Беларусь прыедзе Пекінскі народны мастацкі тэатр. Таксама ў Нацыянальным мастацкім музеі будзе арганізавана выстава "Шаўковае мастацтва" і дэфіле мадэлей у адзенні з шоўку. Акрамя таго, пройдзе першае пасяджэнне сумеснай камісіі па культурным супрацоўніцтве Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі