У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Врс 2014

Мясніковіч разлічвае на перазагрузку беларуска-амерыканскіх адносін

Мясніковіч разлічвае на перазагрузку беларуска-амерыканскіх адносін

22 верасня, Нью-Ёрк /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч разлічвае на перазагрузку беларуска-амерыканскіх адносін. Аб гэтым ён заявіў сёння на адкрыцці ў Нью-Ёрку першага Беларуска-амерыканскага інвестыцыйнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я шчыра веру ў тое, што, магчыма, з пачаткам гэтага мерапрыемства і шэрага вялікіх мерапрыемстваў палітычнага характару, якія ініцыіравала Беларусь, у тым ліку ў галіне мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, у нас будзе вялікая перазагрузка адносін паміж Беларуссю і ЗША", - сказаў прэм'ер-міністр.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў форуму, Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што беларускі бок гатовы зрабіць усё магчымае, каб Беларусь стала лепшым месцам для рэалізацыі праектаў амерыканскіх інвестараў. "Мы адкрыты для дыялогу, гэтак жа, як адкрыта наша краіна", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс