VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Ліп 2016

Мясніковіч прапанаваў правесці форум рэгіёнаў Беларусі і Францыі ў 2017 годзе

Мясніковіч прапанаваў правесці форум рэгіёнаў Беларусі і Францыі ў 2017 годзе

7 ліпеня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Беларусь і Францыя маглі б правесці форум рэгіёнаў дзвюх краін у Мінску ў 2017 годзе, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дэлегацыяй групы дружбы "Францыя - Беларусь" Нацыянальнай асамблеі Францыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як старшыня Савета Рэспублікі, які з'яўляецца органам рэгіянальнага прадстаўніцтва, я зацікаўлены ў рэгіянальным супрацоўніцтве. Давайце папрацуем, каб можна было ў 2017 годзе правесці форум рэгіёнаў Беларусі і Францыі ў Мінску, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - Гэта ў нейкай ступені перазагрузіць існуючыя двухбаковыя адносіны".

Цяпер ёсць палітычныя падставы для таго, каб адносіны Беларусі і Францыі развіваліся больш дынамічна, лічыць старшыня Савета Рэспублікі. Паводле яго слоў, неабходна паляпшаць адносіны ў эканамічнай, культурнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах. Паміж краінамі падпісана 19 пагадненняў, але разам з тым, на думку Міхаіла Мясніковіча, трэба падпісаць пагадненні і па іншых напрамках. Цяпер у рабоце знаходзіцца яшчэ 7 пагадненняў. Ён папрасіў французскіх парламентарыяў пасадзейнічаць паскарэнню працэсу іх падпісання. Сярод гэтых пагадненняў ёсць дакументы аб міжнародных аўтамабільных зносінах, аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання, аб супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай сферы.

Мясніковіч прапанаваў правесці форум рэгіёнаў Беларусі і Францыі ў 2017 годзеАкрамя таго, Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што дзвюм краінам трэба працаваць без пасрэднікаў. "На ўзроўні Еўрасаюза ёсць шмат камісій і спецдакладчыкаў, якія выступаюць у многім у ролі пасрэднікаў у адносінах з Беларуссю", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі. Ён зрабіў акцэнт на тым, што пасады спецдакладчыкаў часта ствараюцца пад нейкую канкрэтную праблему, дакладчыкі далёка не заўсёды зацікаўлены ў яе вырашэнні, а зацікаўлены ў захаванні сваёй пасады.

Сёння ў сустрэчы таксама прымаюць удзел старшыня групы дружбы "Францыя - Беларусь", дэпутат Нацыянальнай асамблеі Францыі Нікаля Дзюік і дэпутат Нацыянальнай асамблеі Цьеры Марыяні, які ўваходзіць у французскую дэлегацыю ПАСЕ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход