У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Ліп 2015

Мясніковіч: Неабходна далейшая гарманізацыя заканадаўства ў гандлёвых адносінах Беларусі і Малдовы

Мясніковіч: Неабходна далейшая гарманізацыя заканадаўства ў гандлёвых адносінах Беларусі і Малдовы

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламентам Беларусі і Малдовы неабходна вельмі шмат працаваць над далейшай гарманізацыяй заканадаўства ў гандлёвых адносінах Беларусі і Малдовы, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Савета Рэспублікі лічыць, што цяперашні візіт Прэзідэнта Малдовы - новая старонка ў адносінах дзвюх краін. "Безумоўна, яна рубежная... Таму што вы ўжо маеце пэўныя дамоўленасці з аб'яднанай Еўропай (ЕС. - Заўвага БЕЛТА), а мы з 1 студзеня з'яўляемся членамі Еўразійскага эканамічнага саюза. І там, і там існуюць зоны свабоднага гандлю, што патрабуе вельмі ўдумлівага разгляду, паколькі гэта няпростае спалучэнне. Механічна тут вельмі складана аб'яднаць. У гэтым плане парламентам трэба сапраўды вельмі шмат працаваць над гарманізацыяй заканадаўства", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Міхаіл Мясніковіч Паводле яго слоў, неабходна забяспечыць такія ўмовы, каб не дапускаць несанкцыянаваных ператокаў тавараў, а гандлёвыя адносіны дзвюх краін развіваліся на карысць народаў Беларусі і Малдовы. Спікер дадаў, што праз абноўленае супрацоўніцтва Малдовы з ЕС можна разглядаць пытанні інвестыцыйнай дзейнасці як для сумесных беларуска-малдаўскіх прадпрыемстваў у Беларусі, так і наадварот.

"Мы ў парламенце ствараем усе неабходныя ўмовы, каб не было ніякіх пытанняў па заканадаўчым забеспячэнні. Мы цяпер ажыццяўляем вельмі вялікую работу па ўніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства ў рамках ЕАЭС. Безумоўна, мы гатовы абменьвацца тымі падыходамі, якія цяпер адпрацоўваюцца ў нас, і з заканадаўцамі Малдовы, каб потым не ісці на дадатковую гарманізацыю і ўніфікацыю", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

Акрамя гэтага, ён не выключыў, што можна было б разгледзець пытанне аб узаемных прэферэнцыях у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Малдовы і Беларусі. "Гэта значыць можна стварыць пэўныя паслабленні па падатках або ў тарыфна-мытным рэгуляванні. Мы за кошт эфекту маштабу маглі б атрымаць вялікі прыбытак", - растлумачыў спікер.

Мікалай ЦімофціМіхаіл Мясніковіч таксама адзначыў: "Мы вельмі рады тым высокім дамоўленасцям, якія дасягнуты ўчора".

Акрамя таго, спікер станоўча адазваўся аб жыцці беларускай дыяспары ў Малдове: "Я ведаю, колькі ўвагі ўдзяляецца ў вас у краіне беларускай дыяспары. Мы імкнёмся беражліва і паважліва ставіцца да культуры, традыцый малдаван, якія жывуць у нас у Беларусі". Таксама ён адзначыў поспехі ў галіне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, якое мае вялікую будучыню. "Што б мы ні гаварылі сёння аб гандлі - гэта важна, гэта сённяшняе жыццё, але навука, інавацыі ўсё ж такі выбудоўваюць работу на перспектыву, для нашых маладых людзей", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Ён зрабіў акцэнт на важнасці супрацоўніцтва ў галіне селекцыі насення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс