У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Ліс 2016

Мясніковіч: Міжканфесійны мір у Беларусі - здабытак, які трэба берагчы

Мясніковіч: Міжканфесійны мір у Беларусі - здабытак, які трэба берагчы

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжканфесійны мір у Беларусі - здабытак, які трэба берагчы. Такое меркаванне выказаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з прэзідэнтам Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў, галоўным рабінам Масквы Пінхасам Гольдшмітам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, Беларусь - шматнацыянальная краіна, у якой у міры і згодзе жывуць прадстаўнікі розных канфесій. "Гэта вялікі здабытак, які трэба берагчы, захоўваць і ўсяляк развіваць. Для гэтага, вядома, Прэзідэнтам, урадам, парламентам ствараюцца неабходныя ўмовы", - канстатаваў старшыня Савета Рэспублікі.

"Пытанні ўзаемаадносін для нас вельмі важны, і незалежна ад таго, аб якой дыяспары ідзе размова, мы імкнёмся зрабіць так, каб голас меншасці заўсёды быў пачуты і прыняты пад увагу, - сказаў спікер. - Многія гады беларусы суседнічаюць з яўрэйскім народам, і мы робім усё для таго, каб гэты гістарычны вопыт падмацоўваўся новымі цікавымі праектамі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч, маючы на ўвазе ў першую чаргу эканамічныя і інвестыцыйныя праекты.

Ён таксама выказаў надзею, што пасяджэнне пастаяннага камітэта Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў, якое праходзіць у Мінску, будзе плённым і рэзультатыўным.

У сваю чаргу Пінхас Гольдшміт выказаў удзячнасць за цёплы прыём. Ён таксама адзначыў свабоду рэлігіі і веравызнання ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс