У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Врс 2014

Мясніковіч лічыць паспяховым праведзены ў Нью-Ёрку першы беларуска-амерыканскі інвестфорум

Мясніковіч лічыць паспяховым праведзены ў Нью-Ёрку першы беларуска-амерыканскі інвестфорум

24 верасня, Нью-Ёрк /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч лічыць паспяховым праведзены ў Нью-Ёрку першы беларуска-амерыканскі інвестфорум. Аб гэтым ён расказаў журналістам па выніках візіту беларускай дэлегацыі ў ЗША, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мэты, якія мы ставілі, дасягнуты. Ёсць шэраг канкрэтных праектаў", - сказаў прэм'ер-міністр.

Міхаіл Мясніковіч таксама падкрэсліў некаторую ўнікальнасць інвестфоруму, да якога выказалі даволі высокі інтарэс як прадстаўнікі дзелавых колаў ЗША, так і адпаведных дзяржаўных структур. "Дастаткова сказаць, што практычна на ўсіх мерапрыемствах прысутнічалі прадстаўнікі Дзярждэпа ЗША, якія ў пэўнай ступені давалі зразумець бізнесу, што з Беларуссю трэба працаваць і работа гэта будзе выбудоўвацца планамерна і шматпланава", - адзначыў ён.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, частка прадстаўленых на форуме кампаній імкнуліся вырашыць задачы, якія садзейнічалі б больш паспяховай рэалізацыі праектаў, над якімі яны працуюць ужо, многія задавалі пытанні, звязаныя з перспектывай развіцця. "І ў гэтым плане мы, вядома, канцэнтравалі ўвагу на неабходнасці пашырэння дагаворна-прававой базы. Мы адназначна гаварылі аб неабходнасці зняцця санкцый з шэрага беларускіх прадпрыемстваў, паколькі яны ў тым ліку ўплываюць на простых людзей у працоўных калектывах", - заявіў Міхаіл Мясніковіч.

"Як мне ўяўляецца, разуменне ёсць. Вядома, гэта будзе палітыка, як яны выказаліся, невялікіх крокаў. Але гэтыя крокі ў напрамку таго, каб палепшыць клімат, у першую чаргу гандлёва-эканамічны", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску