У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Врс 2015

Мясніковіч лічыць неабходным актывізаваць дыялог парламентаў Беларусі і ААЭ

Мясніковіч лічыць неабходным актывізаваць дыялог парламентаў Беларусі і ААЭ

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч лічыць неабходным актывізаваць дыялог парламентаў Беларусі і ААЭ. Аб гэтым ён паведаміў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ААЭ ў Беларусі Мухамедам Абдалой Мухамедам аль-Гафлі з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На мой погляд, трэба было б актывізаваць дыялог Нацыянальнага сходу Беларусі і Федэральнага Нацыянальнага савета ААЭ, - сказаў спікер. - Буду ўдзячны, калі вы перадасце самыя добрыя пажаданні парламентарыям вашай краіны і скажаце, што ў Беларусі ёсць надзейныя партнёры, з якімі можна выбудоўваць узаемавыгадныя кантакты".

Мясніковіч лічыць неабходным актывізаваць дыялог парламентаў Беларусі і ААЭМіхаіл Мясніковіч таксама адзначыў, што з краін Персідскага заліва найбольш даверныя і маштабныя сувязі ў Беларусі выбудоўваюцца менавіта з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі. "Безумоўна, мы вельмі зацікаўлены ў развіцці ўзаемавыгадных партнёрскіх адносін і з іншымі краінамі заліва, і ў нас гэта атрымліваецца", - лічыць старшыня Савета Рэспублікі.

Спікер таксама падзякаваў дыпламату за праведзеную ў краіне работу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс