У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Сак 2015

Мясніковіч: Гуманітарнае супрацоўніцтва Беларусі і КНР нельга аддзяліць ад гандлёва-эканамічнага

Мясніковіч: Гуманітарнае супрацоўніцтва Беларусі і КНР нельга аддзяліць ад гандлёва-эканамічнага

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гуманітарнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая нельга аддзяліць ад гандлёва-эканамічнага. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з прадстаўнікамі кітайскай творчай інтэлігенцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Духоўная дыпламатыя, духоўнае і гуманітарнае супрацоўніцтва - неаддзельныя рэчы ад гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Таксама ён адзначыў, што, вядома, трэба разумець вялікую стваральную ролю органаў дзяржаўнай улады, у тым ліку міністэрстваў замежных спраў, але народная дыпламатыя і ўдзел у кантактах і супрацоўніцтве людзей, якія заняты ў гуманітарнай сферы (мастакоў, пісьменнікаў і г.д), - вялікая справа, што аб'ядноўвае народы. "Гэта тыя карані, якія сілкуюць наша супрацоўніцтва", - адзначыў спікер.

Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з прадстаўнікамі кітайскай творчай інтэлігенцыіМіхаіл Мясніковіч таксама падкрэсліў, што яму асабліва прыемна бачыць сярод членаў кітайскай дэлегацыі дзеячаў культуры мастака Ляна Юнхэ. "Вы вядомы як у Кітаі, так і за яго межамі сваёй дзейнасцю, якая накіравана на пашырэнне ідэй гуманізму і супрацоўніцтва", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі. Ён пазітыўна ацаніў той факт, што ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі 19 сакавіка адкрылася выстаўка гэтага мастака.

Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч адзначыў важнасць таго, што візіт кітайскіх дзеячаў культуры праходзіць напярэдадні 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Безумоўна, каштоўнасць Перамогі ў Другой сусветнай вайне з цягам часу не зніжаецца. І беларускі, і кітайскі народы перажылі вельмі шмат у гады барацьбы за незалежнасць сваёй радзімы, адзначыў спікер, маючы на ўвазе барацьбу з захопнікамі ў час Другой сусветнай вайны.

У сваю чаргу гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, размаўляючы з журналістамі, сказаў, што супрацоўніцтва канфедэрацый творчых саюзаў, а таксама музеяў дзвюх краін у апошнія гады значна актывізавалася. Што ж датычыцца выстаўкі мастака Ляна Юнхэ, то яна прысвечана 70-годдзю Перамогі. "На жаль, выстаўка будзе экспанавацца ў нашым музеі нядоўга", - адзначыў гендырэктар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс