У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Стд 2017

Мясніковіч: Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі-2017 адкрые магутную перспектыву развіцця высокіх тэхналогій

Мясніковіч: Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі-2017 адкрые магутную перспектыву развіцця высокіх тэхналогій

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чацвёрты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які плануецца прысвяціць высокім тэхналогіям, адкрые магутную перспектыву. Такое меркаванне сёння ў Мінску на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства выказаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што форум пройдзе 29-30 чэрвеня ў Маскве і будзе прысвечаны вектарам інтэграцыйнага развіцця рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў сферы інавацыйных і інфармацыйных тэхналогій. "Чацвёрты форум, зыходзячы з яго парадку дня, - гэта даволі магутная перспектыва, гэта погляд у будучыню", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Тэма высокіх тэхналогій асабліва актуальная для Беларусі ў святле таго, што 2017 год у краіне аб'яўлены Годам навукі, а інавацыі - адзін з прыярытэтаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020 года.

Цікавасць да ўдзелу ў Форуме рэгіёнаў традыцыйна высокая. Ён служыць пляцоўкай для свабоднай дыскусіі па шырокім коле пытанняў. Высокі статус мерапрыемству надае ўдзел у ім прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.

Арганізацыйны камітэт сабраўся сёння ў Савеце Рэспублікі, каб выпрацаваць канкрэтныя прапановы па правядзенні форуму. Яны будуць агучаны на пасяджэнні зводнага аргкамітэта, які адбудзецца 19 студзеня ў Маскве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс