У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Врс 2015

Мясніковіч: Cупрацоўніцтва з Індыяй - адзін з прыярытэтаў для Беларусі

Мясніковіч: Cупрацоўніцтва з Індыяй - адзін з прыярытэтаў для Беларусі

7 верасня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Супрацоўніцтва з Індыяй - адзін з прыярытэтаў для Беларусі, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з міністрам гандлю і прамысловасці Індыі Нірмалай Сітхараман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Супрацоўніцтва Беларусі з Індыяй - для нас прыярытэт. Гэта датычыцца не толькі ўрадавых колаў, але і парламента. І наогул, у нашых людзей вельмі добрае стаўленне да вялікага індыйскага народа, да нашых кантактаў, якія маюць пазітыўную дынаміку", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі. Беларускі бок вельмі рады поспехам Індыі ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што Індыя - гэта краіна, з меркаваннем якой лічацца ў свеце.

Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч павіншаваў індыйскі бок з тымі дамоўленасцямі, якія былі дасягнуты на вышэйшым узроўні, і лічыць, што бакі дасягнулі поўнага ўзаемаразумення па ключавых пытаннях. Таксама ён падзякаваў паслу Індыі ў Беларусі, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Мінску, за ўклад у развіццё адносін дзвюх краін. Паводле слоў спікера, Манодж Кумар Бхарці займаў цікавую і канструктыўную пазіцыю. Міхаіл Мясніковіч таксама паведаміў, што наступным месцам работы гэтага дыпламата будзе Украіна.Мясніковіч: Cупрацоўніцтва з Індыяй - адзін з прыярытэтаў для Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс