У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Снж 2017

Мясніковіч: Беларуская навука стала больш прыкладной і арыентуецца на запатрабаванні рэальнага сектара эканомікі

Мясніковіч: Беларуская навука стала больш прыкладной і арыентуецца на запатрабаванні рэальнага сектара эканомікі

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская навука стала больш прыкладной і арыентуецца на запатрабаванні рэальнага сектара эканомікі. Такое меркаванне выказаў 12 снежня журналістам на палях II З'езда вучоных Беларусі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч, які прыняў удзел у секцыйным пасяджэнні "Айчынная гуманітарыстыка - грамадству", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі ролю і месца гуманітарных ведаў у адукацыі, асноўныя напрамкі культурнай палітыкі ў Беларусі, эфектыўнасць планавання і правядзення фундаментальных і прыкладных навукова-даследчых работ у галіне права, стан і перспектывы вузаўскай гістарычнай навукі і іншыя пытанні. Як адзначыў у час прэс-падыходу Міхаіл Мясніковіч, беларуская навука стала больш прыкладной і арыентуецца на запатрабаванні рэальнага сектара эканомікі. "Мы ў большай ступені павінны працаваць на тыя тэхналогіі і працэсы, якія сёння запатрабаваны або могуць быць запатрабаваны нашай прамысловасцю, будаўнічым комплексам і іншымі навукаёмістымі сферамі вытворчасці", - заявіў ён.

Важныя змяненні адбыліся ў структурнай арганізацыі навуковых устаноў. З'явіліся сучасныя навукова-практычныя цэнтры, дзе навуковыя дасягненні ўкараняюцца ў вытворчасць. "У многім гэта стала магчымым дзякуючы таму, што і арганізацыйна, і фінансава былі ўкаранёны зусім новыя падыходы ў параўнанні з тым, што некалі было ў савецкі перыяд. Размова аб праграмна-мэтавым метадзе планавання і фінансавання навуковых даследаванняў", - дадаў Міхаіл Мясніковіч. На яго думку, у Беларусі ёсць патэнцыял для рэалізацыі большай колькасці нацыянальных праектаў у інавацыйнай сферы. "Такія праекты даюць магчымасць сур'ёзна развіваць як традыцыйныя, так і новыя галіны, не толькі асобныя прадпрыемствы і вытворчасці", - сказаў ён. У гэтым плане перспектыўным для Беларусі з'яўляецца развіццё ІТ-індустрыі, хімічнай галіны, у тым ліку хіміі палімераў і тэхналогій глыбокай перапрацоўкі нафты, фармацэўтычнай галіны.

Вялікі рэзерв інавацыйнага развіцця застаецца і ў кантэксце Саюзнай дзяржавы. "У сваёй парламенцкай дзейнасці мы пастаянна звяртаем увагу інтэграцыйных структур на тое, што трэба глядзець на перспектыву, на будучыню. А для гэтага можна аб'яднаць інтэлектуальны, вытворчы, сыравінны патэнцыял і ствараць магутныя кампаніі, развіваць віды дзейнасці сумесна з Расіяй або ў рамках ЕАЭС", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Пакуль гэты патэнцыял задзейнічаны не поўнасцю. Адна з прычын - бюракратычныя бар'еры. Некаторыя вучоныя адмаўляюцца ініцыіраваць перспектыўныя праекты і праграмы, паколькі за час узгаднення яны могуць страціць сваю актуальнасць.

Асаблівую ўвагу старшыня Савета Рэспублікі ўдзяліў развіццю біятэхналогій як аднаму з найбольш перспектыўных навуковых напрамкаў. "Гэта напрамак, які пранікае ва ўсе сферы дзейнасці чалавека і служыць для чалавека. Тут вельмі высокая вага інтэлектуальнага складніка - гэта значыць тое, чым валодае Беларусь. Я мяркую, што прапановы, якія ўнесены па развіцці біятэхналагічага сектара, будуць падтрыманы. І яны складуць салідны сектар нашай нацынаяльнай эканомікі з высокай дабаўленай вартасцю і з добра аплачанымі рабочымі месцамі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Сярод пытанняў, што абмяркоўваюцца на з'ездзе, - павышэнне прэстыжу вучоных у грамадстве. "Неабходна не толькі матываваць вучоных на прыкладныя навуковыя даследаванні, але і істотна ўзняць ролю канструктараў, тэхнолагаў, інжынерна-тэхнічнага персаналу вытворчай сферы. Каб было імкненне ўкараняць новыя распрацоўкі, атрымліваць новыя інавацыйныя тавары і такім чынам мадэрнізаваць дзеючыя і ствараць новыя вытворчасці. Гэта прадугледжана праектам Стратэгіі развіцця навукі і тэхналогій Беларусі да 2040 года", - падагульніў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс