Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Лют 2015

Мясніковіч: Беларуская эканоміка мае патрэбу ў крэатыўных маладзёжных ідэях

Мясніковіч: Беларуская эканоміка мае патрэбу ў крэатыўных маладзёжных ідэях

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская эканоміка мае патрэбу ў крэатыўных маладзёжных ідэях. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на выстаўцы-прэзентацыі "100 ідэй для Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы бачым, што традыцыйная эканоміка мае патрэбу ў абнаўленні. Трэба фарміраваць новую вытворчасць, тэхналагічныя ўклады. Не замест старых, а ў дапаўненне да іх. Таму ўсе прапановы, якія датычацца, напрыклад, біятэхналогій, маюць вялікі патэнцыял", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле слоў старшыні Савета Рэспублікі, моладзь тоіць у сабе вялікі патэнцыял. "Калі я вывучаў праекты, я рабіў для сябе адкрыцці. Здавалася, у нейкай сферы ўжо складана нешта прыдумаць, а моладзь знаходзіць удачнае рашэнне", - адзначыў ён.Міхаіл Мясніковіч на выстаўцы-прэзентацыі "100 ідэй для Беларусі"

Міхаіл Мясніковіч дадаў, што ў конкурсе "100 ідэй для Беларусі" не хапае актыўнасці той часткі моладзі, якая прафесійна працуе ў Нацыянальнай акадэміі навук. "Маладзёжная навуковая супольнасць можа прапаноўваць шмат праектаў высокага ўзроўню", - лічыць старшыня Савета Рэспублікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі