У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Чэр 2016

Мясніковіч: Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні роўных партнёрскіх адносін з Тайландам

Мясніковіч: Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні роўных партнёрскіх адносін з Тайландам

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні роўных партнёрскіх адносін з Тайландам. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда Панпечам Вічытчалчаем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што з візітам тайландскіх гасцей беларускі бок звязвае вялікія перспектывы. Паводле слоў старшыні Савета Рэспублікі, Беларусь разлічвае на ўзгодненую палітыку ў рабоце міжнародных арганізацый і на ўмацаванне двухбаковых сувязей. "Мы зацікаўлены ў развіцці палітычных, эканамічных, культурных кантактаў паміж нашымі краінамі і народамі. Улічваючы, якую вялікую ролю вы адыгрываеце ў Паўднёва-Усходняй Азіі, мы зацікаўлены ў выбудоўванні роўных партнёрскіх адносін", - заявіў спікер.

Мясніковіч: Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні роўных партнёрскіх адносін з ТайландамУ сваю чаргу старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што Беларусь разглядае Тайланд як перспектыўнага партнёра ў рэгіёне і гатова ўзаемадзейнічаць па ўсім спектры двухбаковых адносін. Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, важную ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць заканадаўчыя органы. "Міжпарламенцкія адносіны апошнім часам у нас вельмі інтэнсіўна развіваюцца", - сказаў ён. Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама звярнуў увагу на рэгулярныя двухбаковыя сустрэчы і ўзаемадзеянне груп дружбы.

Парламенцкая дэлегацыя Тайланда наведвае Беларусь 25-29 чэрвеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску