VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Жнв 2016

Мясніковіч: Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні колькасці сумесных праектаў з Польшчай

Мясніковіч: Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні колькасці сумесных праектаў з Польшчай

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва з Польшчай і павелічэнні колькасці сумесных праектаў. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з віцэ-маршалкам польскага сейма Рышардам Тарлецкім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аб'ём узаемнага гандлю паміж краінамі ў мінулым годзе крыху знізіліся. Разам з тым Беларусь разлічвае на актывізацыю ўзаемавыгаднага партнёрства з Польшчай, перш за ўсё за кошт рэалізацыі сумесных праектаў. "Мы зацікаўлены ў тым, каб беларуска-польскіх праектаў было больш, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - З улікам таго, што мы займаем даволі актыўную пазіцыю ў Еўразійскім эканамічным саюзе, лічу, што польскаму бізнесу гэтыя праекты будуць выгадныя. Супрацоўнічаючы з Беларуссю, можна працаваць са 160 мільёнамі спажыўцоў Адзінай эканамічнай прасторы".

Мясніковіч: Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні колькасці сумесных праектаў з ПольшчайАсаблівую ўвагу старшыня Савета Рэспублікі ўдзяліў пытанням развіцця рэгіянальных сувязей і прапанаваў праводзіць беларуска-польскія форумы рэгіёнаў. "У цэлым у нас 65 дагавораў на ўзроўні рэгіёнаў, гарадоў. Лічу, што гэта добрая дагаворная база, якая можа даць свае вынікі", - перакананы ён.

Акрамя таго, Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні навукова-тэхнічнага партнёрства з Польшчай. Цяпер вучонымі дзвюх краін рэалізуецца 103 сумесныя праекты, у тым ліку ў аграрнай навуцы, гуманітарнай сферы, фізіцы і матэматыцы.

Міхаіл Мясніковіч таксама выказаў надзею, што бягучы візіт дэлегацыі польскага сейма ў Беларусь надасць новы імпульс міжпарламенцкаму супрацоўніцтву. "Нашы адносіны як па лініі парламентаў, так і ў эканамічнай сферы, на мой погляд, маглі б быць больш эфектыўнымі, - заявіў ён. - Наш пункт гледжання ў тым, што рабочыя дыскусіі на ўзроўні парламентаў павінны быць канструктыўнымі, невырашальных пытанняў у парадку дня двухбаковых адносін няма".

Старшыня Савета Рэспублікі прапанаваў абмеркаваць не толькі пытанні міжпарламенцкага партнёрства, але і работы Беларусі і Польшчы ў міжнародных арганізацыях.

Ён таксама запэўніў, што маючыя адбыцца парламенцкія выбары ў Беларусі не паўплываюць на дынаміку супрацоўніцтва з польскімі калегамі. "Будуць строваны рабочыя групы як па лініі Палаты прадстаўнікоў, так і Савета Рэспублікі, каб фарміраванне новага складу парламента не паўплывала на наша партнёрства, каб не было паўзы ва ўзаемных адносінах", - рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход