У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Сак 2016

Мясніковіч: Беларусь зацікаўлена ў інвестыцыйным імпарце з Германіі

Мясніковіч: Беларусь зацікаўлена ў інвестыцыйным імпарце з Германіі

15 сакавіка, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў інвестыцыйным імпарце з Германіі. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Германіі ў Беларусі Петэрам Дэтмарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

ФРГ з'яўляецца адным з вядучых знешнегандлёвых партнёраў Беларусі. У 2015 годзе тавараабарот склаў $2,47 млрд, экспарт - $1,09 млрд, імпарт - $1,39 млрд, прычым імпарт мае ярка выяўлены інвестыцыйны характар. Германія з'яўляецца для Беларусі партнёрам нумар адзін па пастаўках высокатэхналагічнага абсталявання, у тым ліку для мадэрнізацыі вытворчай базы прадпрыемстваў. "У мінулым годзе ў нас знізіўся маштаб эканамічнага супрацоўніцтва, але я хачу падкрэсліць, што мы зацікаўлены ў інвестыцыйным імпарце з Германіі, і яго аб'ёмы трэба аднаўляць", - сказаў спікер.

Паводле яго слоў, на сённяшні дзень у Беларусі зарэгістравана 361 прадпрыемства з удзелам германскага капіталу і амаль 90 прадстаўніцтваў германскіх фірм. "Гэты працэс неабходна нарошчваць, таму што калі паглядзець на статутныя фонды кампаній з удзелам германскага капіталу, яны складаюць $143 млн, а гэта не так шмат", - лічыць Міхаіл Мясніковіч.

Мясніковіч: Беларусь зацікаўлена ў інвестыцыйным імпарце з ГерманііШто датычыцца палітычных кантактаў паміж Беларуссю і Германіяй, іх, на думку старшыні Савета Рэспублікі, неабходна актывізаваць. У прыватнасці, гэта датычыцца міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. У Нацыянальным сходзе Беларусі пятага склікання сфарміравана рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам ФРГ, яе ўзначальвае сенатар Святлана Герасімовіч. У Бундэстагу ФРГ створана парламенцкая група па сувязях з беларускім парламентам, яе кіраўнік - дэпутат па сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Олівер Качмарэк.

Сярод актуальных напрамкаў узаемадзеяння - сфера культуры. У рамках навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва выконваецца звыш 50 сумесных праектаў, большасць з іх - з германскай фінансавай падтрымкай. Падтрымліваюцца дагаворныя адносіны паміж беларускімі ўніверсітэтамі і больш як 30 ВНУ Германіі.

Мясніковіч: Беларусь зацікаўлена ў інвестыцыйным імпарце з ГерманііАкрамя таго, Германія традыцыйна лідзіруе сярод краін, якія аказваюць Беларусі садзейнічанне ў пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС. Штогод з ФРГ паступае да 20 працэнтаў агульнага аб'ёму замежнай бязвыплатнай дапамогі, звыш 3,5 тыс. беларускіх дзяцей праходзяць курс аздараўлення ў гэтай краіне. У ФРГ склалася сетка чарнобыльскіх ініцыятыў, якая налічвае больш за 400 арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску