Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Dec 2014

Мясніковіч: Беларусь можа стаць піянерам у Еўропе па развіцці электратранспарту

Мясніковіч: Беларусь можа стаць піянерам у Еўропе па развіцці электратранспарту

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа стаць піянерам у Еўропе па развіцці электратранспарту. Такое меркаванне прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч выказаў 18 снежня на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод заслужаным людзям краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва ўрадзе стварылі рабочую групу, якая выпрацоўвае прапановы па развіцці электратранспарту ў нашай краіне. Праз некалькі гадоў мы ўводзім добрыя магутнасці Беларускай атамнай электрастанцыі. Як вядома, атамная станцыя не можа працаваць у рэжыме сур'ёзных перападаў: яна працуе ў пастаянным рэжыме. У начны час у нас будуць з'яўляцца вялікія аб'ёмы залішняй электраэнергіі. У гэтым плане ў тым, што датычыцца электрамабіляў, адпаведных заправачных станцый, мы можам быць своеасаблівымі піянерамі сярод краін Еўропы", - сказаў прэм'ер-міністр.

Урад, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, ужо сфармуляваў канкрэтныя задачы па развіцці гэтага напрамку. Гэта новыя тэхналогіі, новыя рабочыя месцы, эканомія традыцыйных відаў паліва. Развіццё гэтага напрамку будзе садзейнічаць развіццю і іншых напрамкаў эканомікі.

Не менш перспектыўным, на думку прэм'ер-міністра, з'яўляецца развіццё біятэхналагічнага кластара ў Беларусі. "Наша перавага ў тым, што ў нас ёсць добрыя айчынныя распрацоўкі, на базе якіх можна ствараць новыя вытворчасці. Гэта работа ўжо ідзе: сёння гадавы аб'ём вытворчасці біятэхналагічнай прадукцыі, нягледзячы на тое, што пяцігодку мы пачыналі практычна з нуля, ацэньваецца ў нас у памеры $500 млн", - сказаў ён.

Многае робіцца і для развіцця фармацэўтычных вытворчасцей. Пры гэтым прамысловасць не заўсёды паспявае адпавядаць патрабаванням часу. У прыватнасці, размова ідзе аб вытворчасці розных біялагічна актыўных дабавак. У сувязі з гэтым прэм'ер адзначыў, што, калі будуць з'яўляцца адпаведныя цікавыя прапановы, у тым ліку ў замежных інвестараў па развіцці фарміндустрыі, урад гатовы ствараць умовы, каб падтрымаць гэтыя праекты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі