У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Врс 2015

Мясніковіч: Беларусь актыўна і паслядоўна выступае за агульны рынак з Расіяй без выключэнняў і абмежаванняў

Мясніковіч: Беларусь актыўна і паслядоўна выступае за агульны рынак з Расіяй без выключэнняў і абмежаванняў

18 верасня, Сочы /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь актыўна і паслядоўна выступае за агульны рынак з Расіяй без выключэнняў і абмежаванняў. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч сёння ў Сочы на ІІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што ва ўзаемным гандлі паміж дзвюма краінамі прысутнічаюць больш як 400 выключэнняў і абмежаванняў, яшчэ каля 200 - у сферы паслуг. "Іх неабходна зняць у тым ліку за кошт уніфікацыі заканадаўстваў", - сказаў ён.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама заявіў аб неабходнасці для Беларусі і Расіі мець адзіную прамысловую палітыку. "Пакуль гэтага няма, няма гэтага і ў Еўразійскім эканамічным саюзе", - канстатаваў ён. Адзіная прампалітыка не азначае адыходу ад рыначных прынцыпаў, канкурэнцыя застанецца. "Мы павінны кансалідаваць нашы матэрыяльныя і інтэлектуальныя рэсурсы", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс