У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Врс 2015

Мясніковіч: Беларусь адкрыта для дыялогу з місіяй ПАСЕ і высвятлення ўсіх пытанняў

Мясніковіч: Беларусь адкрыта для дыялогу з місіяй ПАСЕ і высвятлення ўсіх пытанняў

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адкрыта для дыялогу з місіяй Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і высвятлення ўсіх пытанняў, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з папярэдняй місіяй ПАСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы поўнасцю адкрытыя для дыялогу, для высвятлення ўсіх пытанняў і пазіцый", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч пасля прывітання дэлегацыі. Ён выказаў надзею, што размова будзе мець канструктыўны характар.

Узначальвае папярэднюю місію ПАСЕ Рэха Дэнемеч. Звяртаючыся да турэцкага дэпутата, спікер адзначыў: "Спадар Рыгоні - наш даўні знаёмы, мы пастаянна з ім супрацоўнічаем. Думаю, што апошнія даклады, якія ён робіць, дапамогуць складу місіі акунуцца ў пытанні сучаснай грамадзянскай супольнасці ў Беларусі".

Мясніковіч: Беларусь адкрыта для дыялогу з місіяй ПАСЕ і высвятлення ўсіх пытанняўУ сваю чаргу Рэха Дэнемеч выказаў удзячнасць старшыні Савета Рэспублікі за гатоўнасць сустрэцца з дэлегацыяй. "Беларусь - унікальная краіна ў станоўчым сэнсе гэтага слова, у сувязі з чым мы хацелі б атрымаць ад вас больш інфармацыі аб ёй", - сказаў ён.

Папярэдняя місія (дэлегацыя) ПАСЕ знаходзіцца ў Беларусі з візітам 8-9 верасня. Акрамя турэцкага дэпутата, у яе ўвайшлі: Андрэа Рыгоні (Італія), Ёнас Гунарсан (Швецыя), Андрэй Хунка (Германія), прадстаўнікі сакратарыята ПАСЕ, у тым ліку Соня Сіртары-Мільнер - кіраўнік офіса генсека ПАСЕ.

Мясніковіч: Беларусь адкрыта для дыялогу з місіяй ПАСЕ і высвятлення ўсіх пытанняўУ пачатку ліпеня Парламенцкая асамблея Савета Еўропы назначыла наглядальнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Было папярэдне вырашана, што ў склад місіі ўвойдуць 27 палітыкаў з пяці партый, у тым ліку іх намеснікі. У каманду наглядальнікаў увайшоў цяперашні дакладчык па Беларусі камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні. Наглядальнікі прадстаўляюць розныя краіны: Швецыю, Швейцарыю, Румынію, Італію, Аўстрыю, Іспанію, Турцыю, Арменію, Францыю, Германію, Вялікабрытанію і іншыя дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс