Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Лют 2015

Мясніковіч: Беларусь і Расія выбудоўваюць узгодненую палітыку на міжнароднай арэне

Мясніковіч: Беларусь і Расія выбудоўваюць узгодненую палітыку на міжнароднай арэне

19 лютага, Масква /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь і Расія выбудоўваюць узгодненую палітыку на міжнароднай арэне. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь і Расія маюць найвышэйшы ўзровень даверу і ўзгоднена выбудоўваюць палітыку на міжнароднай арэне", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Таксама ён падкрэсліў важнасць стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. "Мы падпісалі дакументы, цяпер засталося іх рэалізаваць", - канстатаваў старшыня Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч канстатаваў, што ад ЕАЭС Беларусь чакае новага ўзроўню інтэграцыйных узаемаадносін.

У сваю чаргу Сяргей Лаўроў падзякаваў Міхаілу Мясніковічу за тое, шчо ён зрабіў для Беларусі і Саюзнай дзяржавы на пасадзе прэм'ер-міністра і выказаў перакананасць, што вялікі вопыт праявіцца і на пасадзе старшыні Савета Рэспублікі.

Сустрэча адбылася ў ходзе афіцыйнага візіту парламенцкай делэгацыі Беларусі ў Расію 18-19 лютага. Таксама на сёння запланавана сустрэча са старшынёй Дзяржаўнай думы Сяргеем Нарышкіным і старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі