У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Кст 2016

Мясніковіч: Беларусі і Польшчы неабходна шукаць новыя ўзаемавыгадныя формы супрацоўніцтва

Мясніковіч: Беларусі і Польшчы неабходна шукаць новыя ўзаемавыгадныя формы супрацоўніцтва

24 кастрычніка, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Беларусі і Польшчы неабходна шукаць новыя ўзаемавыгадныя формы супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч сёння на форуме "Добрасуседства-2016", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння настаў час пошуку новых узаемавыгадных форм супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. У сувязі з гэтым ён выказаў меркаванне, што форум мог бы прадметна разгледзець падыходы па актывізацыі інвестыцыйнага супрацоўніцтва і прамысловай кааперацыі.

Вялікія рэзервы Міхаіл Мясніковіч бачыць у рэгіянальным супрацоўніцтве. "Як старшыня Савета Рэспублікі запрашаю вас да актывізацыі рэгіянальных кантактаў - гуманітарных, культурных і эканамічных", - звярнуўся ён да ўдзельнікаў форуму.

Спікер таксама запэўніў, што ў Беларусі будуць створаны максімальна камфортныя ўмовы для паспяховага ўсебаковага супрацоўніцтва, узаемавыгаднага бізнесу польскіх кампаній з беларускімі партнёрамі.

У цэлым Міхаіл Мясніковіч з задавальненнем канстатаваў пазітыўную дынаміку беларуска-польскіх кантактаў. "Я задаволены пазітыўнымі тэндэнцыямі развіцця беларуска-польскіх адносін на сучасным этапе. Парламенцкае супрацоўніцтва паміж краінамі дэманструе добрыя перспектывы. Але наперадзе шмат работы, каб парламенцкія сувязі набылі ўстойлівы і сістэмны характар", - рэзюмаваў старшыня Савета Рэспублікі.

Беларуска-польскі эканамічны форум "Добрасуседства-2016" праходзіць у Мінску 24 кастрычніка. Мерапрыемства арганізавана ў мэтах развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі кааперацыйных сувязей Беларусі і Польшчы ў розных сектарах эканомікі. Праграма форуму ўключае пленарнае пасяджэнне і правядзенне трох секцый: "Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і развіццё", "Стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату. Перавагі і рызыкі", "Умовы вядзення бізнесу. Адкрытая эканоміка і абарона рынку". Адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і польскімі дзелавымі коламі. У дзелавой праграме форуму з беларускага і польскага боку ўдзельнічаюць амаль 500 чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс