У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Кст 2017

Мясніковіч: Беларусі і Кубе трэба актывізаваць супрацоўніцтва ў фармвытворчасці

Мясніковіч: Беларусі і Кубе трэба актывізаваць супрацоўніцтва ў фармвытворчасці

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Кубе трэба актывізаваць адносіны ў фармацэўтычнай прамысловасці. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кубы Херарда Суарэсам Альварэсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што Беларусь і Куба маюць нерэалізаваны патэнцыял у частцы стварэння сумесных фармацэўтычных вытворчасцей. "Тут яшчэ вялікі пласт пытанняў, якім трэба ўдзяліць больш увагі, каб супрацоўніцтва ў галіне фармпрамысловасці актывізавалася", - лічыць ён. Кубінскія біяпрэпараты, гатовыя лекавыя формы і субстанцыі ўяўляюць цікавасць для рынку ЕАЭС, на якім краіна, дзякуючы супрацоўніцтву з Беларуссю, можа даволі актыўна гандляваць.

Спікер лічыць, што Беларусі і Кубе мэтазгодна актывізаваць узаемадзеянне і ў частцы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі адукацыйных праграм, падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі - кандыдатаў і дактароў навук. Турызм - яшчэ адна перспектыўная ніша для двухбаковага супрацоўніцтва.

Старшыня Савета Рэспублікі дадаў, што Беларусь зацікаўлена развіваць гандлёвыя адносіны з Кубай, падтрымліваючы іх у тым ліку з дапамогай сучасных адпрацаваных фінансавых схем. Спікер нагадаў, Міністэрства фінансаў Кубы і Банк развіцця Беларусі прынялі рашэнні, дзякуючы якім будуць наладжаны механізмы рэалізацыі кантрактаў на пастаўку кубінскаму боку беларускіх МАЗаў, сельскагаспадарчай тэхнікі.

Характарызуючы беларуска-кубінскія адносіны ў цэлым, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што яны развіваюцца стабільна, прырастаюць новымі праектамі. Ён выказаў упэўненасць, што так будзе і ў далейшым. "Для гэтага ёсць палітычная воля, добрыя задзелы, створаныя і ў эканамічных, навукова-тэхнічных, ваенных кантактах, адукацыйных праграмах - па ўсім спектры двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва", - падкрэсліў ён.

Сустрэча ў Савеце Рэспублікі адбылася з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Херарда Суарэса Альварэса. Пасол у сваю чаргу адзначыў, што Беларусь для Кубы - стратэгічны партнёр, а таксама выказаў упэўненасць у паспяховым развіцці адносін дзвюх дзяржаў. Бакі падзякавалі адзін аднаму за плённае супрацоўніцтва, якое пасадзейнічала ўмацаванню кантактаў у розных сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс