12 мая, Магілёў /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў лічыць неабходным забяспечыць каардынацыю намаганняў у Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Самае галоўнае цяпер - гэта забяспечыць каардынацыю нашых намаганняў у Саюзнай дзяржаве, а таксама ЕАЭС. Размова ідзе аб шэрагу пытанняў, такіх як стварэнне новых магчымасцей для развіцця ўзаемнага гандлю. Мы канстатавалі, што гэтаму пытанню трэба ўдзяляць павышаную ўвагу", - адзначыў Дзмітрый Мядзведзеў.
Таксама, паводле яго слоў, неабходна падтрымліваць прамысловую вытворчасць у нашых краінах, інвестыцыйнае і інавацыйнае супрацоўніцтва, развіццё сельскай гаспадаркі. "Трэба займацца зняццем існуючых гандлёвых бар'ераў, што з'яўляецца актуальным у тым ліку для Саюзнай дзяржавы", - сказаў прэм'ер-міністр Расіі.