Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Ліс 2013

Мэн Цзяньчжу: Кітай выступае за яшчэ больш высокі ўзровень стратэгічнага партнёрства з Беларуссю

Мэн Цзяньчжу: Кітай выступае за яшчэ больш высокі ўзровень стратэгічнага партнёрства з Беларуссю

1 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітай выступае за яшчэ больш высокі ўзровень стратэгічнага партнёрства з Беларуссю. Аб гэтым заявіў член Палітбюро ЦК КПК, сакратар Палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК, член Дзяржсавета Кітая Мэн Цзяньчжу сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я поўнасцю падтрымліваю ваша меркаванне аб неабходнасці падняцця стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Беларуссю на новы ўзровень", - сказаў кітайскі госць, звяртаючыся да кіраўніка беларускай дзяржавы.

Мэн Цзяньчжу перадаў Аляксандру Лукашэнку шчырыя прывітанні ад Старшыні КНР, "які высока ацэньвае вялікія поспехі па выніках візіту Прэзідэнта Беларусі ў Кітай летам гэтага года".

"Ён (Старшыня КНР. - Заўвага БЕЛТА) таксама надае вялікае значэнне вашай прапанове адносна ўмацавання супрацоўніцтва ў сферы бяспекі па абмену інфармацыяй", - сказаў член Палітбюро ЦК КПК.

Мэн Цзяньчжу падкрэсліў, што прыехаў у Мінск па даручэнню Старшыні КНР, каб рэалізаваць дамоўленасці, дасягнутыя па выніках візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Пекін, з мэтай далейшага развіцця стратэгічнага партнёрства паміж нашымі дзяржавамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі