У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Стд 2019

Медзвядчук: Украіна і яе народ маюць патрэбу ў міратворчай ролі Беларусі

Медзвядчук: Украіна і яе народ маюць патрэбу ў міратворчай ролі Беларусі

14 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч Віктар Медзвядчук падкрэслівае важную ролю Беларусі ва ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб тым, ці чуюць бакі канфлікту пазіцыю беларускага боку, у тым ліку неаднаразова выказаную гатоўнасць прыняць самы актыўны ўдзел у мірным працэсе акрамя прадастаўлення перагаворнай пляцоўкі, Віктар Медзвядчук сказаў: "Гэту пазіцыю чуюць у Маскве, Кіеве, Данецку, Луганску... Якраз роля Прэзідэнта Беларусі вельмі важная. І для Расіі, і для Украіны. Асабліва для Украіны, для вырашэння таго канфлікту, які існуе сёння на ўсходзе".

"Больш таго, гэта актыўная пазіцыя існуе. Можа, яна яшчэ адкрыта і публічна не выказваецца, у тым ліку для СМІ, але паверце мне - чалавеку, які мае непасрэдныя адносіны да мірнага ўрэгулявання: магу сказаць аб тым, што гэта пазіцыя рэалізуецца. Напэўна, яна будзе ўскладнена тымі падзеямі, якія будуць ва Украіне ў 2019 годзе, звязанымі з дзвюма самымі вялікімі выбарчымі кампаніямі - прэзідэнцкай і парламенцкай, але гэта роля будзе заставацца", - адзначыў палітык.

Віктар Медзвядчук падтрымаў пункт гледжання Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што тры славянскія народы павінны дамовіцца самі. "Улічваючы, што ў гэтым канфлікце не ўдзельнічае беларускі народ, яму якраз і можа быць адведзена гэта роля пасрэдніка, роля таго народа, які можа памірыць Украіну і Расію. Гэта вельмі важная функцыя і, на мой погляд, самая галоўная неабходнасць сёння для Украіны як дзяржавы і ўкраінскага народа", - падкрэсліў ён.

Палітык расказаў, што на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы абмяркоўваўся шэраг пытанняў, якія датычацца наладжвання супрацоўніцтва, якое можа мець месца менавіта ў сферы мірнага ўрэгулявання.

Ён таксама звярнуў увагу на той факт, што ў Прэзідэнта Беларусі паводле даных усіх сацыялагічных даследаванняў, якія праводзіліся ва Украіне за апошнія год-два, самы высокі аўтарытэт сярод кіраўнікоў замежных дзяржаў. "Яго падтрымліваюць 52 працэнты ўкраінскіх грамадзян. На другім месцы канцлер Германіі Ангела Меркель з 36 працэнтамі, у Прэзідэнта ЗША Трампа 16-18 працэнтаў", - прывёў даныя Віктар Медзвядчук.

Украінскі палітык заявіў, што з'яўляецца прыхільнікам аднаўлення дружалюбных адносін з Расіяй, нягледзячы на тое, што ёсць розныя палітычныя плыні і ацэнкі існуючых акалічнасцей. "З улікам і таго, што сёння, на жаль, большасць насельніцтва (ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА) думае пра Расію, і тых вельмі радыкальных і непрыязных адносін паміж Украінай і Расіяй, я з'яўляюся паслядоўным і прынцыповым прыхільнікам аднаўлення адносін з Расіяй - як эканамічных, так і палітычных, - сказаў Віктар Медзвядчук. - Для таго, каб дасягнуць міру ў Данбасе, каб палепшылася эканамічнае жыццё ў краіне, безумоўна, мы ўсё роўна павінны сесці за агульны стол (я маю на ўвазе Украіну і Расію) для мірнага вырашэння ўсіх пытанняў. І тут роля Беларусі вельмі важная, неацэнная, з улікам пазіцыі асабіста Прэзідэнта Беларусі".

Віктар Медзвядчук упэўнены, што перагаворы будуць прадаўжацца, а мінская пляцоўка, як і самі мінскія пагадненні, застаюцца безальтэрнатыўнымі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску