Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Крс 2020

Медыкі ўдзячны беларусам за падтрымку - брэсцкі ўрач

Медыкі ўдзячны беларусам за падтрымку - брэсцкі ўрач
Вячаслаў Гаўрыленка

16 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Медыцынскія работнікі ўдзячны беларускаму грамадству за падтрымку. Такое меркаванне выказаў намеснік галоўнага ўрача Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Вячаслаў Гаўрыленка ў час сустрэчы з прадстаўніцамі абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер цяжка, вялікая нагрузка, але мы спраўляемся. Вельмі ўдзячны за матэрыяльную і маральную дапамогу. Яна ніколі не бывае лішняй у такой сітуацыі, - лічыць Вячаслаў Гаўрыленка. - Атрымліваем душэўную цеплыню ад многіх людзей, якія палічылі магчымым патраціць свой час, энергію, грошы для падтрымкі медыцыны ў няпросты час. Гэта дае нам дадатковыя сілы. Прыемна ведаць, што мы не адны". Намеснік галоўнага ўрача дадаў, што ў барацьбе з каранавірусам інфекцыяністам дапамагаюць іх калегі з іншых аддзяленняў.

Прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын таксама вырашылі падтрымаць медыкаў. Яны набылі прадуктовыя наборы для супрацоўнікаў інфекцыйнага аддзялення абласной бальніцы. "Паклалі чай, каву, ласункі, кансервы. Самае галоўнае - куліч, атрыбут вялікага і светлага свята Вялікадня. Падрыхтавалі 180 такіх набораў для персаналу", - сказала старшыня абласной арганізацыі БСЖ Валянціна Пух. Напярэдадні прадуктовыя наборы жанчыны даставілі на кругласутачныя пасты, арганізаваныя ў туберкулёзным і скурна-венералагічным дыспансерах.

Беларускі саюз жанчын мае намер і ў далейшым дапамагаць медыцынскім работнікам. "БСЖ адкрыў рахунак, куды можна пералічыць грошы. Цэнтралізавана на ўсе вобласці саюз жанчын збірае заяўкі для забеспячэння медыкаў усім неабходным", - адзначыла Валянціна Пух. Яна дадала, што многія жыхары, прадпрыемствы і арганізацыі Брэсцкай вобласці адгукаюцца на заклік падтрымаць медработнікаў. "Думаю, гэта ў нейкай меры аднаўляе нават фізічныя сілы. Медыкі бачаць, што мы разам, давяраем ім, што ўсё будзе добра і мы справімся з гэтай бядой", - рэзюмавала старшыня абласной арганізацыі БСЖ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі