У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Лют 2016

Мацвіенка: Савет Федэрацыі і Савет Рэспублікі ўносяць важкі ўклад у развіццё адносін Расіі і Беларусі

Мацвіенка: Савет Федэрацыі і Савет Рэспублікі ўносяць важкі ўклад у развіццё адносін Расіі і Беларусі

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Федэрацыі Расіі і Савет Рэспублікі Беларусі ўносяць важкі ўклад у развіццё адносін дзвюх краін. Такое меркаванне выказала сёння старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Валянціна Мацвіенка, якая прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Мінску, у прыватнасці, адзначыла: "Мы задаволены тым, як развіваюцца расійска-беларускія адносіны - паступальна, канструктыўна, па ўзыходзячай лініі, і, безумоўна, парламенты нашых краін уносяць у развіццё саюзніцкіх адносін вельмі важкі ўклад". Паводле яе слоў, Савет Федэрацыі і Савет Рэспублікі актыўна садзейнічаюць развіццю і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, аб чым сведчыць правядзенне ўжо трэцяга форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі (плануецца, што ён пройдзе ў чэрвені).

Мацвіенка: Савет Федэрацыі і Савет Рэспублікі ўносяць важкі ўклад у развіццё адносін Расіі і БеларусіСпікер таксама звярнула ўвагу на няпростую эканамічную сітуацыю ў свеце, аднак дзякуючы ўзаемадзеянню Беларусі і Расіі па розных напрамках, на яе думку, дасягаецца значны эканамічны эфект.

Акрамя таго, Валянціна Мацвіенка адзначыла важную ролю парламентаў у выкананні дамоўленасцей, якія дасягаюцца на вышэйшым узроўні, у плане ўніфікацыі заканадаўстваў, стварэння адзінага прававога поля, больш спрыяльных умоў для бізнесу, пашырэння дагаворнай базы Саюзнай дзяржавы. "Патэнцыял вялікі, і я думаю, што мы зможам сумесна эфектыўна яго выкарыстоўваць", - сказала яна.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў даверныя адносіны, якія склаліся паміж Саветам Рэспублікі і Саветам Федэрацыі і трансфармуюцца ў канкрэтныя праекты і дамоўленасці. "Думаю, што парадак дня, які сёння будзем разглядаць на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета, - гэта яшчэ адзін сур'ёзны крок па ўмацаванні дружбы, узаемаразумення паміж нашымі краінамі", - сказаў ён.Мацвіенка: Савет Федэрацыі і Савет Рэспублікі ўносяць важкі ўклад у развіццё адносін Расіі і Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс