У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Врс 2015

Мацвіенка: Прамысловы патэнцыял Беларусі і Расіі вялізны

17 верасня, Сочы /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прамысловы патэнцыял Беларусі і Расіі вялізны. Аб гэтым заявіла старшыня Савета федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка сёння ў Сочы на адкрыцці сумеснай беларуска-расійскай прамысловай выстаўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Валянціна Мацвіенка адзначыла, што выстаўка яе вельмі парадавала. "Гэта самы сапраўдны агляд новай высокатэхналагічнай прадукцыі, створанай у рамках кааперацыі Беларусі і Расіі, - сказала яна. - Тут прадстаўлены шырокі спектр прадукцыі, пачынаючы ад бытавой і заканчваючы сельскагаспадарчай тэхнікай".

На думку Валянціны Мацвіенка, экспазіцыя сведчыць аб тым, што беларуска-расійская прамысловая інтэграцыя паспяхова развіваецца. Амаль 8 тыс. прадпрыемстваў дзвюх краін уключаны ў сумесныя кааперацыйныя праекты.

"Прадстаўленая экспазіцыя высокатэхналагічнай прадукцыі ўсяляе ўпэўненасць, што мы пераадолеем усе цяперашнія эканамічныя цяжкасці", - заўважыла старшыня Савета федэрацыі.

Беларуска-расійская прамысловая выстаўка адкрылася ў рамках II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што праходзіць у Сочы. Валянціна Мацвіенка ўпэўнена, што гэты форум запатрабаваны, паколькі толькі колькасць яго ўдзельнікаў у параўнанні з першым форумам павялічылася ў два разы. У час форуму плануецца падпісаць шэраг сумесных пагадненняў, накіраваных на паглыбленне двухбаковага супрацоўніцтва. "Упэўнена, што II Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі дасць новы парадак дня для ўмацавання двухбаковых сувязей", - заявіла спікер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс