У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Чэр 2017

Мацвіенка: Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адыгрывае ўсё большую ролю ў інтэграцыі дзвюх краін

Мацвіенка: Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адыгрывае ўсё большую ролю ў інтэграцыі дзвюх краін

30 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі з кожным годам адыгрывае ўсё большую ролю ў інтэграцыі дзвюх краін. Аб гэтым заявіла спікер Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка, адкрываючы сёння ў Маскве пленарнае пасяджэнне чацвёртага па ліку форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Валянціна Мацвіенка канстатавала, што эфектыўнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі выбудавана па ўсіх магчымых напрамках. "Беларусь - галоўны партнёр Расіі сярод краін СНД", - заявіла яна.

Паводле слоў спікера верхняй палаты расійскага парламента, асаблівае значэнне ў дзвюх краінах надаецца міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву - прамыя кантакты з Беларуссю ўстанавілі практычна ўсе суб'екты Расійскай Федэрацыі. У мінулым годзе Беларусь наведалі 68 дэлегацый з расійскіх рэгіёнаў.

Разам з тым, адзначыла Валянціна Мацвіенка, неабходна гаварыць не толькі аб дасягненнях у двухбаковым супрацоўніцтве, але і аб праблемах, што ўзнікаюць. Яна звярнула ўвагу, што тавараабарот дзвюх краін у мінулым годзе скараціўся. "І хоць вынікі першага квартала бягучага года выклікаюць пэўны аптымізм, аднак пакуль сітуацыя застаецца не такой, як хацелася б", - сказала старшыня Савета Федэрацыі.

Мацвіенка: Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адыгрывае ўсё большую ролю ў інтэграцыі дзвюх краінЯна таксама адзначыла, што за час, які мінуў з першага Форуму рэгіёнаў, прыняты дзясяткі розных дакументаў. На думку Валянціны Мацвіенка, неабходна прааналізаваць, як яны рэалізуюцца, і калі нешта не выконваецца, вызначыць, чаму так адбываецца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс