У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Врс 2016

Мацюшэўскі: Узаемадзеянне Беларусі і Кітая выйшла на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень

Мацюшэўскі: Узаемадзеянне Беларусі і Кітая выйшла на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узаемадзеянне Беларусі і Кітая выйшла на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень, заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі сёння на сустрэчы з намеснікам старшыні Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце КНР Хуан Даньхуа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Развіццё адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай было і застаецца прыярытэтам нашай знешняй палітыкі і прыкладам выбудоўвання раўнапраўных, уважлівых і ўзаемавыгадных адносін паміж дзяржавамі. Дзякуючы сумесным мэтанакіраваным намаганням кантакты на высокім узроўні, палітычнае ўзаемадзеянне і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва краін выйшлі, з нашага пункту гледжання, на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства паміж КНР і Беларуссю", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Мацюшэўскі: Узаемадзеянне Беларусі і Кітая выйшла на беспрэцэдэнтна высокі ўзровеньПаводле слоў першага віцэ-прэм'ера, Беларусь разглядае Кітай у якасці стратэгічнага партнёра, а сумесныя праекты - як інструменты ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, фінансава-крэдытнай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах. Новы імпульс усяму спектру двухбаковых адносін надала сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Кітая ў маі 2015 года. "Мы ўпэўнены, што маючы адбыцца візіт Прэзідэнта Беларусі ў КНР забяспечыць нашым адносінам поўную рэалізацыю фармату ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, а таксама дасць магчымасць актывізаваць пераход да ўзаемных прамых інвестыцыйных праектаў", - падкрэсліў ён.

Галоўнай задачай на сёння для Беларусі і Кітая Васіль Мацюшэўскі лічыць напаўненне заяўленага фармату ўзаемадзеяння максімальна канкрэтным і якасным зместам. Прыкладам такой работы ён назваў дасягнутыя дамоўленасці на міжурадавым узроўні ў рамках беларуска-кітайскага камітэта па супрацоўніцтве, камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і, як вынік, візіт у Беларусь буйнейшых кітайскіх кампаній сусветнага ўзроўню.

Мацюшэўскі: Узаемадзеянне Беларусі і Кітая выйшла на беспрэцэдэнтна высокі ўзровеньВасіль Мацюшэўскі запэўніў, што ўрад Беларусі гатовы забяспечыць максімальна камфортныя ўмовы для практычнай рэалізацыі ўсіх дасягнутых дамоўленасцей.

У сваю чаргу Хуан Даньхуа адзначыла высокі ўзровень ўзаемадзеяння краін і выказала ўпэўненасць, што маючы адбыцца візіт беларускага лідара ў Кітай дапаможа ва ўмацаванні ўзаемных кантактаў. "Мы лічым, што супрацоўніцтва менавіта ў эканоміцы і гандлёвай сферы з'яўляецца асабліва важным для стымулявання нашага супрацоўніцтва. Аб гэтым сведчыць у тым ліку прыклад Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка", - лічыць Хуан Даньхуа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску