У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Ліп 2016

Мацюшэўскі: На міжурадавую камісію ўскладзена важная роля ў паглыбленні адносін Беларусі і Казахстана

Мацюшэўскі: На міжурадавую камісію ўскладзена важная роля ў паглыбленні адносін Беларусі і Казахстана

21 ліпеня, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. На Міжурадавую беларуска-казахстанскую камісію па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ўскладзена важная роля ў паглыбленні адносін паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым сёння на адкрыцці дванаццатага пасяджэння міжурадавай камісіі заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі, які ўзначальвае беларускую частку камісіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Васіль Мацюшэўскі адзначыў, што сустрэча пачалася вельмі плённа, бакі паспелі ўжо абмеркаваць дзясятак пытанняў, правёўшы канструктыўны і глыбокі дыялог па перспектыўных тэмах. "Супрацоўніцтва з Рэспублікай Казахстан для нас самая прыярытэтная тэма. Прэзідэнты дзвюх краін заклалі моцны фундамент у гэтых узаемаадносінах. На міжурадавую камісію ўскладзена важная роля ў паглыбленні двухбаковых адносін", - сказаў ён.

Мацюшэўскі: На міжурадавую камісію ўскладзена важная роля ў паглыбленні адносін Беларусі і КазахстанаНягледзячы на тое, што тавараабарот дзвюх краін у 2015 годзе знізіўся ў параўнанні з 2014 годам на 40 працэнтаў, на думку Васіля Мацюшэўскага, у Беларусі і Казахстана ёсць усе неабходныя інструменты для нарошчвання ўзаемнага гандлю. "Беларускі бок нацэлены на рэалізацыю праектаў, якія адпавядаюць патэнцыялу нашых краін", - акцэнтаваў увагу кіраўнік беларускай часткі камісіі.

Мацюшэўскі: На міжурадавую камісію ўскладзена важная роля ў паглыбленні адносін Беларусі і КазахстанаПасяджэнне міжудавай камісіі прысвечана пытанням развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана, бакі абмеркавалі ход выканання дарожнай карты на чарговы двухгадовы перыяд. Ключавым пытаннем парадку дня стала развіццё супрацоўніцтва ў галіне машынабудавання і вытворчай кааперацыі. Таксама абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, транспарту і лагістыкі, праектавання і будаўніцтва, касмічнай і энергетычнай сферах, навукі і тэхналогіі, адукацыі, спорту, турызму. Прайшлі сустрэчы і перагаворы прадстаўнікоў беларускіх і казахстанскіх бізнес-колаў, казахстанская дэлегацыя наведала прамысловыя аб'екты Гомельскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску