У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Врс 2016

Мацюшэўскі: Беларусь разглядае Сусветны банк у якасці важнага і сур'ёзнага партнёра

Мацюшэўскі: Беларусь разглядае Сусветны банк у якасці важнага і сур'ёзнага партнёра

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае Сусветны банк у якасці важнага і сур'ёзнага партнёра, заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі на сустрэчы з дырэктарам Сусветнага банка па Украіне, Беларусі і Малдове Сату Кахконен, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Беларусь разглядае Сусветны банк у якасці важнага і сур'ёзнага партнёра. Мы надаём вялікае значэнне паглыбленню нашага супрацоўніцтва і пашырэнню сфер узаемадзеяння, і спадзяёмся, што і далей Сусветны банк будзе аказваць істотную падтрымку ў тых галінах, дзе нашы стратэгіі супадаюць. Мы вітаем той узважаны і індывідуальны падыход да аналізу эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне і адсутнасць шаблонных прапаноў, а таксама вернасць банка свайму мандату", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Мацюшэўскі: Беларусь разглядае Сусветны банк у якасці важнага і сур'ёзнага партнёраПершы віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што ў беларускага ўрада з Сусветным банкам склаліся па-сапраўднаму даверныя адносіны. "У праграму дзейнасці ўрада на сярэднетэрміновую перспектыву закладзены даволі амбіцыйныя задачы і шырокі комплекс мер па напрамках мадэрнізацыі эканомікі. У рамках выпрацаванай праграмы дзеянняў на пяцігодку мы маем намер прытрымлівацца намечанага курсу на забеспячэнне макраэканамічнай стабільнасці і мадэрнізацыі эканомікі на аснове развітага прыватнага сектара і эфектыўнага дзяржаўнага рэгулявання эканомікі", - растлумачыў ён.

Васіль Мацюшэўскі запэўніў, што ўрад Беларусі будзе аказваць пільную ўвагу супрацоўніцтву з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі па правядзенні структурных пераўтварэнняў. Яны закрануць даволі шырокі спектр напрамкаў. "Ад Сусветнага банка мы разлічваем атрымаць падтрымку ў рэалізацыі намечаных планаў урада па шэрагу стратэгічна важных інвестыцыйных праектаў. Дазвольце выказаць надзею, што мы не спынімся на дасягнутым і прадоўжым паглыбляць наша супрацоўніцтва", - рэзюмаваў першы віцэ-прэм'ер.

Мацюшэўскі: Беларусь разглядае Сусветны банк у якасці важнага і сур'ёзнага партнёраУ сваю чаргу Сату Кахконен адзначыла, што мае намер падтрымаць і захаваць той давер, які сфарміраваўся ва ўзаемаадносінах урада Беларусі і Сусветнага банка. "Безумоўна, існуюць пэўныя эканамічныя правілы і законы, якія дзейнічаюць для ўсіх краін, але падыходы неабходна адаптаваць з улікам асаблівасцей кожнай краіны. Я павінна адзначыць тыя станоўчыя крокі, якія на працягу апошняга года былі зроблены беларускім урадам па рэалізацыі структурных рэформ. З боку Сусветнага банка мы гатовы аказваць вам у гэтым падтрымку", - запэўніла Сату Кахконен.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс