VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Снж 2016

Мацюшэўскі: Беларусь і ААЭ павінны сур'ёзна пашырыць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Мацюшэўскі: Беларусь і ААЭ павінны сур'ёзна пашырыць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

16 снежня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Беларусь і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты павінны сур'ёзна пашырыць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі ў час сустрэчы з дэлегацыяй ААЭ, якую ўзначальвае міністр па замежных справах Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Анвар Мухамед Гаргаш, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Улічваючы наш высокі двухбаковы ўзровень знешнепалітычнага супрацоўніцтва, прыйшоў час сур'ёзна пашырыць наша гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Сферы гэтага супрацоўніцтва могуць быць самыя разнастайныя - ад пастаўкі беларускай машынабудаўнічай прадукцыі да паставак прадуктаў харчавання", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.

Васіль Мацюшэўскі адзначыў, што Беларусь разглядае ААЭ як аднаго з прыярытэтных эканамічных партнёраў на Блізкім Усходзе. "Беларусь высока цэніць узровень нашага палітычнага даверу і дыялогу. Мы высока цэнім адкрытасць і непрадузятасць эмірацкай палітыкі адносна нашай краіны і прытрымліваемся аналагічнай пазіцыі адносна ААЭ", - канстатаваў ён.

Мацюшэўскі: Беларусь і ААЭ павінны сур'ёзна пашырыць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтваПаводле слоў першага намесніка прэм'ер-міністра, прыезд дэлегацыі ААЭ ў Мінск з'яўляецца вельмі своечасовым, паколькі будзе садзейнічаць рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе нядаўняга візіту Прэзідэнта Беларусі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. "З вялікім задавальненнем хацелася б адзначыць, што гэты візіт, які мы разглядаем як вельмі паспяховы, чарговы раз пацвердзіў высокі ўзровень даверу і шчырай дружбы паміж нашымі народамі. Наша задача - падтрымаць спрыяльныя ўмовы для паслядоўнага развіцця супрацоўніцтва ва ўсіх сферах", - рэзюмаваў ён.

Мацюшэўскі: Беларусь і ААЭ павінны сур'ёзна пашырыць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтваПершы віцэ-прэм'ер нагадаў, што ўжо створаны і дзейнічаюць эфектыўныя інструменты ўмацавання двухбаковых кантактаў Беларусі і ААЭ - ад сумесных міжурадавых камітэтаў да механізма кансультацый знешнепалітычных ведамстваў. Таксама вядзецца работа дзелавога савета пад эгідай гандлёва-прамысловых палат.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і ААЭ былі ўстаноўлены 20 кастрычніка 1992 года.

У 2015 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і ААЭ склаў $29,7 млн, уключаючы экспарт у памеры $25 млн. 47,5 працэнта экспарту склалі тавары сацыяльнага прызначэння. На эмірацкі рынак былі пастаўлены нафтапрадукты (на $3,5 млн), калійныя ўгнаенні ($1,8 млн), сінтэтычныя валокны ($1,3 млн), трактары і седлавыя цягачы ($0,9 млн), грузавыя аўтамабілі ($0,5 млн). Усяго ў 2015 годзе экспарт быў прадстаўлены па 121 таварнай пазіцыі. Імпарт з ААЭ ў мінулым годзе склаў $4,7 млн. У Беларусь пастаўляліся чай, палімеры этылену, тканіны з сінтэтычных ніцей. Па выніках студзеня-кастрычніка 2016 года экспарт Беларусі ў ААЭ склаў $20,157 млн, або 123,6 працэнта да аналагічнага перыяду 2015 года.

У 2015 годзе аб'ём інвестыцый, якія паступілі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі і банкаўскі сектар з ААЭ, склаў $29 млн, у тым ліку прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове $10,6 млн (рост у 6,8 раза). У Беларусі зарэгістравана 20 арганізацый з удзелам эмірацкага капіталу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход