У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Врс 2015

Мантураў: Прадпрыемствам Беларусі і Расіі павінны быць створаны аднолькавыя ўмовы на рынках дзвюх краін

18 верасня, Сочы /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прадпрыемствам Беларусі і Расіі павінны быць створаны аднолькавыя ўмовы на рынках дзвюх краін. Аб гэтым заявіў міністр прамысловасці і гандлю Расіі Дзяніс Мантураў сёння ў Сочы на пленарным пасяджэнні ІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзяніс Мантураў вылучыў чатыры ключавыя элементы правядзення скаардынаванай прамысловай палітыкі паміж Беларуссю і Расіяй. Гэта павелічэнне тавараабароту за кошт вытворчай кааперацыі, асваенне новых прамысловых сегментаў у рамках працэсаў імпартазамяшчэння, пашырэнне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і ўзаемныя інвестыцыі.

На думку міністра, павялічваць тавараабарот можна за кошт ужо асвоеных знешніх рынкаў, але на іх неабходна пазбягаць канкурэнцыі беларускіх і расійскіх тавараў. "Трэба знаходзіць формы кааперацыі ў сумесных пастаўках, гэта можна рэалізаваць у рамках стварэння агульных балансаў вытворчасці прамысловай прадукцыі", - сказаў ён.

Гаворачы аб стварэнні парытэтных умоў для прадпрыемстваў дзвюх краін, Дзяніс Мантураў адзначыў, што трэба правесці аналіз і карэкціроўку нарматыўных актаў у гэтай сферы. Ён паведаміў, што расійскі бок ужо змяніў правілы субсідзіравання куплі сельгастэхнікі, распаўсюдзіўшы прэферэнцыі на беларускую тэхніку. Таксама плануецца камплектуючыя з ЕАЭС, што выкарыстоўваюцца ў Расіі, прыраўнаваць да расійскіх тавараў. Акрамя таго, расійскія механізмы падтрымкі экспарту ўжо могуць прымяняцца да сумесных расійска-беларускіх прадпрыемстваў.

Вялікія перспектывы Дзяніс Мантураў бачыць на ўнутраных рынках дзвюх краін у сферы імпартазамяшчэння. "Тут неабходна сфарміраваць сумесныя вытворчыя ланцужкі, якія могуць выпускаць канкурэнтаздольны высокатэхналагічны тавар", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс