Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Жнв 2013

Манодж Кумар Бхарці: Цікавасць Індыі да "Беларуськалія" застаецца нязменнай

Манодж Кумар Бхарці: Цікавасць Індыі да

13 жніўня, Мінск /Анатоль Шырвель - БЕЛТА/. Цікавасць Індыі да "Беларуськалія" існавала заўсёды, існуе сёння і будзе існаваць у далейшым. Аб гэтым сёння ў Мінску заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат таксама растлумачыў, што Індыя зацікаўлена як у далейшым набыцці ўгнаенняў беларускай вытворчасці, так і ва ўваходжанні ў якасці інвестара ў акцыянернае таварыства "Беларуськалій". "Індыя вялікая аграрная краіна, і наша цікавасць да калійных угнаенняў і іх вытворцы зыходзіць з таго, што мы зацікаўлены ў набыцці ўгнаенняў па магчыма меншай цане". Індыйскі дыпламат таксама растлумачыў, што перагаворы аб пастаўках беларускага калію ў гэту краіну прадаўжаюцца.

Каменціруючы заяву "Уралкалія" аб спыненні супрацоўніцтва гэтага вытворцы калійных угнаенняў з Беларускай калійнай кампаніяй, Манодж Кумар Бхарці адзначыў, што ў Індыі ўважліва назіраюць за любымі змяненнямі на рынку ўгнаенняў. "Пасля расколу БКК, як заяўляе аб гэтым "Уралкалій", для Індыі з'явіўся новы пастаўшчык калійных угнаенняў. І мы, несумненна будзем улічваць гэты факт", - сказаў пасол.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ўрад Індыі не займаецца закупкамі калійных або азотных угнаенняў, паколькі пытанні пастаўкі вырашаюць прыватныя камерцыйныя структуры. І менавіта яны вызначаюць, адкуль і сколькі ўгнаенняў будзе выгадна ўвезці на тэрыторыю Індыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі