У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Чэр 2015

Манодж Кумар Бхарці: Першы візіт Прэзідэнта Індыі ў Беларусь з'яўляецца гістарычным

Манодж Кумар Бхарці: Першы візіт Прэзідэнта Індыі ў Беларусь з'яўляецца гістарычным

3 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Першы візіт Прэзідэнта Індыі ў Беларусь з'яўляецца гістарычным і дасць магчымасць перайсці на новы ўзровень беларуска-індыйскіх адносін. Упэўненасць у гэтым выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці 3 чэрвеня на ўрачыстым прыёме, арганізаваным індыйскім пасольствам у Мінску, з нагоды візіту ў Беларусь кіраўніка індыйскай дзяржавы Пранаба Мукерджы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рамках гэтага значнага для абодвух бакоў візіту ў Мінск прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя індыйскіх дзелавых колаў, - сказаў пасол. - Для большасці з іх гэта першае знаёмства з краінай. Я хацеў бы звярнуцца да іх і адзначыць, што Беларусь прадастаўляе мноства магчымасцей для вядзення бізнесу. Неабходна азнаёміцца з усімі існуючымі магчымасцямі і перспектывамі развіцця беларуска-індыйскіх сувязей". Паводле слоў дыпламата, у Беларусь прыбыла таксама вялікая колькасць прафесараў і навуковых дзеячаў. Яны падпісалі ўжо сем пагадненняў аб супрацоўніцтве з вядучымі ўстановамі адукацыі Беларусі. Манодж Кумар Бхарці выказаў упэўненасць, што добрым вынікам умацавання адукацыйных сувязей паміж дзвюма краінамі стане стварэнне ў бліжэйшым будучым індыйскай кафедры пры БДУ і адкрыццё Цэнтра індыйскай культуры ў Мінску.

Пасол таксама акцэнтаваў увагу: у апошнія гады ўзаемадзеянне паміж народамі Індыі і Беларусі ўзмацнілася, аб чым сведчыць і павелічэнне колькасці індыйскіх віз, што выдаюцца беларусам. Так, у 2014 годзе колькасць выдадзеных віз перасягнула 8,9 тыс., павялічыўшыся ў параўнанні з 2013 годам на 17 працэнтаў.

"Мы таксама бачым незвычайную цікавасць да індыйскай культуры і танцаў сярод беларускай моладзі, - падкрэсліў дыпламат. - У Мінску і іншых буйных гарадах ёсць шмат школ, дзе выкладаюць індыйскія танцы і ёгу. Мы плануем прадставіць амаль 35 школ ёгі беларускай сталіцы і бліжэйшых гарадоў у час святкавання Міжнароднага дня ёгі 21 чэрвеня".

Пасол Індыі ўпэўнены, што вынікам візіту на вышэйшым узроўні ў Мінск стане істотнае ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва. Манодж Кумар Бхарці адзначыў вялікі дыпламатычны вопыт і талент Пранаба Мукерджы. У многім дзякуючы Прэзідэнту Індыі краіна ў апошнія гады дасягае вялікіх поспехаў у сваім развіцці.

Мерапрыемства адбылося з удзелам Прэзідэнта Індыі, прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова, віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі, кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, а таксама індыйскай дэлегацыі. У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, таварыства дружбы "Беларусь-Індыя". Намеснік старшыні таварыства вядомы беларускі мастак Георгій Паплаўскі ўручыў Прэзідэнту Індыі партрэт вялікага паэта і лаўрэата Нобелеўскай прэміі Рабіндраната Тагора.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс