Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Чэр 2015

Манілава: Праграма Дзён духоўнай культуры Расіі ў Беларусі будзе незвычайнай і разнапланавай

24 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Праграма Дзён духоўнай культуры Расіі ў Беларусі, якія пройдуць з 25 чэрвеня па 2 ліпеня, будзе насычанай, незвычайнай і разнапланавай. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА заявіла намеснік міністра культуры Расіі Ала Манілава.

Адразу ж пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Дзён у Доме Масквы ў Мінску адбудзецца канцэрт хору дзяўчынак пры Свята-Мікольскім Чорнаастроўскім жаночым манастыры. "Гэта не проста падлеткавы хор пры манастыры: калектыў прадстаўляў Расію ўжо ў 30 краінах свету, - расказала Ала Манілава. - Напрыклад, ён вельмі папулярны ў Вене, у адной з еўрапейскіх культурных сталіц, а галоўны аўстрыйскі федэральны хор хлопчыкаў з'яўляецца іх партнёрам, яны даюць сумесныя канцэрты. Хор выконвае духоўную музыку, у яго вялікая гастрольная праграма, і ні ў адной краіне Дні духоўнай культуры Расіі не праходзяць без гэтага калектыву".

А 27 чэрвеня ў Лоеве Гомельскай вобласці пройдзе міжнародны фестываль "Славянскае адзінства-2015". Гэта свята традыцыйна праводзіцца ў канцы чэрвеня на граніцы славянскіх краін, ад Расіі ў ім задзейнічана Бранская вобласць.

На наступны дзень у Мінску ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт аркестра нацыянальных інструментаў і салістаў "Церама". "Ва ўсім свеце ведаюць "Церам-квартэт", ён прадстаўляў рускае мастацтва на ўсіх кантынентах, - нагадала намеснік міністра. - І вось яго ўдзельнікі стварылі ўжо не камерны квартэт, а вялікі аркестр, салісты якога дэманструюць самыя розныя жанры і нацыянальныя культуры. Дарэчы, адной з салістак гэтага аркестра з'яўляецца беларуска. Калектыў падорыць вялікае, цікавае шоу, пабудаванае на нацыянальных традыцыях розных народаў, дзе праз песні, танцы і музыку паказваецца шырокая палітра нацыянальных культур Расіі і братэрскіх краін. Аркестр публіка заўсёды прымае з захапленнем".

У Доме Масквы 30 чэрвеня пройдзе канцэрт маладзёжнага камернага аркестра "Град-квартэт". Гэта пецярбургскі калектыў, які складаецца з маладых, найбольш таленавітых выпускнікоў Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Квартэт пабываў ужо ў многіх краінах свету, часта ўдзельнічае ў маладзёжных музычных фестывалях".

Асабліва Ала Манілава прадставіла канцэрт знакамітага саліста Марыінскага тэатра народнага артыста Расіі Васіля Герэла. Ён вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, спявае не толькі оперу, але і рамансы, ваенныя песні. "Мяркую, што і ў Мінску Васіль Герэла прадэманструе свой цудоўны голас і разнажанравасць, - адзначыла намеснік міністра. - Я ўсіх запрашаю на гэты канцэрт, таму што яго цудоўны вакал і тэмперамент нікога не пакінуць абыякавым, а пачуць такога артыста - шчаслівая магчымасць для мінчан". Выступленне Васіля Герэла адбудзецца 30 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі.

"Мы не маглі не прывезці ў Беларусь і самы знакаміты харавы калектыў Расіі - хор Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы Санкт-Пецярбурга пад кіраўніцтвам выдатнага дзеяча мастацтваў народнага артыста СССР Уладзіслава Чарнушэнкі, - прадоўжыла Ала Манілава. - Гэта найстарэйшы расійскі хор, практычна равеснік Санкт-Пецярбурга. Калектыў мае ўнікальную гісторыю і выдатны прафесійны ўзровень, прызнаны ва ўсім свеце. Хор 1 ліпеня дасць вялікі канцэрт у Магілёве, а 2 ліпеня ад Расійскай Федэрацыі прыме ўдзел у "харавым веча" ў Мінску".

Акрамя гэтага, у Брэсце і ў Мінску пройдуць паказы фільмаў "Невядомая вайна", "Яны змагаліся за Радзіму", "Бессмяротны гарнізон" і інш. Адбудуцца таксама фестываль "Славянскае адзінства", выстава "Душа Расіі" і іншыя мерапрыемствы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі