У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Ліс 2016

МАМ вітае намаганні Беларусі па прыёме грамадзян Украіны ў сувязі з канфліктам на паўднёвым усходзе гэтай краіны

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) вітае значныя намаганні Беларусі па прыёме больш як 160 тыс. грамадзян Украіны ў сувязі з канфліктам на паўднёвым усходзе гэтай краіны. Аб гэтым было заяўлена на сустрэчы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрыя Амбразевіча з генеральным дырэктарам МАМ Уільямам Свінгам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На сустрэчы абмеркавана шырокае кола пытанняў узаемадзеяння Беларусі з МАМ. Генеральны дырэктар МАМ таксама даў высокую ацэнку ролі Беларусі ў каардынацыі міжнародных намаганняў у сферы процідзеяння гандлю людзьмі. У прыватнасці, спыніўся на пазітыўным вопыце ўзаемадзеяння МАМ з беларускім бокам на пляцоўцы Міжнароднага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі Акадэміі МУС.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі выказаў упэўненасць, што з атрыманнем МАМ з верасня 2016 года статусу арганізацыі сістэмы ААН узаемадзеянне Беларусі з ёй будзе далей умацоўвацца. Ён запэўніў Уільяма Свінга ў паслядоўнай падтрымцы Беларуссю захадаў, накіраваных на ўмацаванне патэнцыялу і аўтарытэту МАМ, якая ў снежні гэтага года адзначыць свой 65-гадовы юбілей.

Юрый Амбразевіч падкрэсліў важнасць праектаў, якія рэалізуюцца па лініі МАМ, накіраваных на ўмацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі. Дыпламат адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў актывізацыі работы па пытаннях распрацоўкі біяметрычных дакументаў, кіравання міграцыйнымі рызыкамі, садзейнічання ў рэінтэграцыі грамадзян, садзейнічання ў добраахвотным вяртанні на радзіму іншаземцаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску