У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Стд 2016

Малкіна: Заказнікі і запаведнікі Беларусі павінны актыўней прыцягваць турыстаў

Малкіна: Заказнікі і запаведнікі Беларусі павінны актыўней прыцягваць турыстаў

21 студзеня, Брэст /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі павінны актыўней прыцягваць турыстаў. Такое меркаванне выказала першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Доўгі час Беларусь укладала значныя бюджэтныя сродкі ў развіццё прыродаахоўных тэрыторый. Можна сказаць, што Брэсцкая вобласць тут з'яўляецца лідарам. Зразумела, калі ўкладзены грошы, павінна быць і аддача. Трэба паглядзець на прыродаахоўныя тэрыторыі ў кантэксце магчымасцей прыцягнення турыстаў. Гэта вельмі перспектыўны напрамак. Ён будзе садзейнічаць развіццю інфраструктуры, прыцягне ў краіну валютныя сродкі", - лічыць першы намеснік міністра.

У прыватнасці, у Брэсцкай вобласці функцыянуе 8 заказнікаў рэспубліканскага значэння, дзе створана 36 турысцка-экскурсійных маршрутаў і экалагічных сцежак. У 2015 годзе заказнікі наведалі больш за 7 тыс. чалавек. У рэгіёне створаны мясцовы экалагічны фонд "Заказнікі Брэсцкай вобласці", пры садзейнічанні якога ў мінулым годзе прыцягнута $700 тыс. міжнароднай дапамогі. Сродкі накіраваны на развіццё экатурызму.

Акрамя таго, міжнародныя гранты ідуць на тэхнічныя патрэбы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. Так, праектам ЕС/ПРААН "Кліма-Іст", які накіраваны на вырашэнне кліматычных праблем у Беларусі, было выдзелена каля Br7 млрд на расчыстку балот заказніка "Спораўскі". З дапамогай другога праекта "Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да "зялёнай" эканомікі" праводзіцца рэканструкцыя экалагічнага цэнтра ў заказніку "Прыбугскае Палессе".

Ія Малкіна сёння прымае ўдзел у падагульняючай калегіі Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Першы намеснік міністра лічыць работу ведамства ў 2015 годзе здавальняючай. Яна адзначыла, што ў 2016 годзе трэба накіраваць сілы на навядзенне парадку на зямлі, на прыцягненне прыродаахоўнымі арганізацыямі інвестыцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс