У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Ліп 2016

Максім Мірны: Беларусы зробяць усё, каб на Алімпіядзе ў Рыа паказаць сваё лепшае выступленне

Максім Мірны: Беларусы зробяць усё, каб на Алімпіядзе ў Рыа паказаць сваё лепшае выступленне

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены зробяць усё магчымае, каб на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра паказаць сваё лепшае выступленне. Аб гэтым заявіў сёння журналістам тэнісіст Максім Мірны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе будуць біцца за поспех да апошняй кроплі поту. Упэўнены, што яны зробяць усё магчымае для таго, каб паказаць сваё самае лепшае выступленне", - сказаў Максім Мірны.

Тэнісіст прызнаўся, што перад Алімпіядай адчувае вялікае хваляванне, таму што гэта спаборніцтва - самая галоўная падзея для любога спартсмена. "Невядома, колькі будзе такіх стартаў у кар'еры, таму кожная з Алімпіяд успрымаецца як апошняя, - адзначыў ён. - Думаю, кожны са спартсменаў падзеліць са мной гэта пачуццё асаблівага хвалявання, адказнасці і ў той жа час нейкай урачыстасці, таму што гэта ўсё ж такі сусветны форум".

Максім Мірны пажадаў маладым спартсменам унутранага спакою і сілы духу. "Подзвігі і рэкорды дасягаюцца і б'юцца толькі ў такім стане", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс