У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Чэр 2017

Макей заклікаў Брусель і еўрапейскія сталіцы прадоўжыць лінію на дыялог і супрацоўніцтва з Мінскам

Макей заклікаў Брусель і еўрапейскія сталіцы прадоўжыць лінію на дыялог і супрацоўніцтва з Мінскам

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 19 чэрвеня прыняў удзел у восьмай штогадовай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін - членаў Еўрапейскага саюза і краін - удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" ў Люксембургу па запрашэнні высокага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі, віцэ-старшыні Еўрапейскай камісіі Федэрыкі Магерыні і еўрапейскага камісара па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханеса Хана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Выступаючы на пленарным пасяджэнні міністэрскай сустрэчы, Уладзімір Макей прывёў канкрэтныя факты, якія пацвярджаюць рэзультатыўнасць палітыкі ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Заклікаў Брусель і еўрапейскія сталіцы прадоўжыць лінію на дыялог і супрацоўніцтва з Мінскам у двухбаковым і шматбаковым фарматах. Са шкадаваннем канстатаваў факты вываду праблем у двухбаковых адносінах з некаторымі краінамі - членамі ЕС на шматбаковыя пляцоўкі. У гэтым кантэксце згадаў пытанне будаўніцтва Беларускай АЭС, факты адмовы ў далучэнні Беларусі да некаторых канвенцый Савета Еўропы. Адзначыў контрпрадуктыўнасць выкарыстання прынцыпу салідарнасці ў Еўрасаюзе для аказання націску на трэція краіны", - расказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, міністр прыцягнуў увагу ўдзельнікаў мерапрыемства да ідэі Беларусі аб запуску новага глабальнага міратворчага працэсу ў мэтах узгаднення ўзаемапрымальных умоў суіснавання дзяржаў пры належным уліку інтарэсаў малых і сярэдніх краін. Уладзімір Макей падкрэсліў важнасць аднаўлення даверу паміж дзяржавамі, а не стварэння новых раздзяляльных ліній, таксама ён выказаўся на карысць развіцця ўзаемадзеяння паміж еўразійскай і еўрапейскай інтэграцыйнымі платформамі.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў мэтазгоднасць захавання і развіцця "Усходняга партнёрства" як ініцыятывы, нацэленай на атрыманне канкрэтных практычных вынікаў. У сувязі з гэтым ён выказаў шэраг прапаноў беларускага боку для іх уліку пры падрыхтоўцы да саміту "Усходняга партнёрства" ў Бруселі 24 лістапада 2017 года.

Кіраўнік МЗС Беларусі прыняў таксама ўдзел у асобнай сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый краін - удзельніц "Усходняга партнёрства" з Федэрыкай Магерыні і Ёханесам Ханам. Асноўная ўвага на мерапрыемстве ўдзелена абмеркаванню ваенна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне, тэматыцы процідзеяння глабальным пагрозам, уключаючы тэрарызм, кіберзлачыннасць і кліматычныя змяненні.

Уладзімір Макей правёў таксама шэраг рабочых сустрэч з кіраўніцтвам еўрапейскіх структур і міністэрстваў замежных спраў краін - членаў ЕС і краін - удзельніц "Усходняга партнёрства".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс