У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Ліп 2017

Макей задаволены ўзроўнем палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Латвіяй

Макей задаволены ўзроўнем палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Латвіяй

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння на перагаворах з кіраўніком МЗС Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам заявіў, што задаволены ўзроўнем палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я шчыра задаволены ўзроўнем палітычнага дыялогу, які прысутнічае ў адносінах паміж нашымі дзяржавамі, актыўнасцю кантактаў паміж міністэрствамі замежных спраў, рэгулярнымі сустрэчамі на розных узроўнях. Лічу, што гэта стварае добрыя ўмовы для большага разумення адзін аднаго", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр адзначыў гатоўнасць беларускага боку абмеркаваць увесь спектр пытанняў двухбаковага і шматбаковага характару. "Нам сапраўды ёсць аб чым пагаварыць. Гэта датычыцца адносін і з Еўрапейскім саюзам, і нашага двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, што вельмі важна", - падкрэсліў ён.

У сваю чаргу Эдгарс Рынкевічс канстатаваў, што Беларусь і Латвія наладзілі канструктыўны дыялог па ўсіх пытаннях. "Адносіны паміж Латвіяй і Беларуссю развіваюцца станоўча. Калі паглядзець на нашы эканамічныя адносіны, то пасля некаторага спаду яны вяртаюцца да росту", - сказаў ён. Ёсць станоўчая дынаміка і ў развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС, дадаў кіраўнік МЗС Латвіі.

Асаблівую ўвагу Эдгарс Рынкевічс звярнуў на беларуска-латвійскае ўзаемадзеянне ў сферы бяспекі. Цеснае супрацоўніцтва абаронных ведамстваў дзвюх краін, на яго думку, магло б стаць прыкладам для іншых дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс