У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Снж 2015

Макей: Візіт Прэзідэнта Беларусі ў В'етнам закладвае сур'ёзную аснову для падваення тавараабароту

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт у В'етнам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі закладвае сур'ёзную аснову для падваення тавараабароту. Аб гэтым сёння ў Ханоі заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Візіт Прэзідэнта Беларусі ў В'етнам закладвае сур'ёзную аснову, каб выканаць дамоўленасці аб павелічэнні тавараабароту паміж нашымі краінамі ў бліжэйшыя два гады як мінімум у два разы", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

У час візіту было падпісана больш як дзесяць міжурадавых пагадненняў і кантрактаў. Сустрэчы мелі канкрэтны прадметны характар, а калі ўзнікалі новыя прапановы, то па многіх з іх рашэнні прымаліся неадкладна. Так, было ўзнята пытанне аб мэтазгоднасці лібералізацыі візавага рэжыму паміж дзвюма краінамі для больш актыўнага развіцця бізнес-кантактаў, турызму. Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі беларускі бок аператыўна вывучыць гэта пытанне, канкрэтныя прапановы ўнясуць у бліжэйшы час. І так па ўсіх сферах, адзначыў міністр.

Супрацоўніцтва з В'етнамам адкрывае для Беларусі перспектывы пашырэння сувязей з рэгіёнам АСЕАН. Беларусь праз стварэнне з В'етнамам сумесных вытворчасцей і рэалізацыю праектаў зможа выйсці на супрацоўніцтва з трэцімі краінамі АСЕАН, лічыць Уладзімір Макей. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства звярнуў увагу, што ідэя інтэграцыі інтэграцый, аб якой заяўляў раней Прэзідэнт Беларусі, пацвярджае сваю актуальнасць сёння. Ажыццяўляюцца дамоўленасці аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж В'етнамам і ЕАЭС. Адпаведнае пагадненне ў бліжэйшы час будзе ўнесена для ратыфікацыі ў беларускі парламент. У пакеце з гэтым дакументам пойдзе двухбаковае пагадненне, работа над ім будзе завершана ў бліжэйшы час. Паводле разлікаў МЗС, гэта значна, у некалькі разоў, павялічыць тавараабарот паміж Беларуссю і В'етнамам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску