У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Кст 2017

Макей: Ватыкан з'яўляецца для Беларусі ўстойлівым і надзейным партнёрам

Макей: Ватыкан з'яўляецца для Беларусі ўстойлівым і надзейным партнёрам

5 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Ватыкан з'яўляецца для Беларусі ўстойлівым і надзейным партнёрам, у тым ліку з пункту гледжання ўзаемадзеяння з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 4 кастрычніка на мерапрыемстве з нагоды адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску і 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нас збліжаюць аднолькавыя падыходы да пытанняў забеспячэння міру і стабільнасці, сацыяльнай справядлівасці. І мы разам працуем над захаваннем традыцыйных каштоўнасцей", - сказаў міністр.

Уладзімір Макей павіншаваў усіх удзельнікаў цырымоніі з адкрыццём новага будынка Апостальнай нунцыятуры ў Беларусі. "Хацеў бы ў першую чаргу павіншаваць Апостальнага нунцыя Габара Пінтэра і яго супрацоўнікаў з гэтай важнай і знамянальнай падзеяй, каб калектыў і ў далейшым плённа працаваў у Беларусі", - пажадаў Уладзімір Макей.

На думку міністра, гэта мерапрыемства - глыбока сімвалічнае, паколькі крыху больш як праз месяц, 11 лістапада, будзе адзначацца 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ватыканам. "На працягу чвэрці стагоддзя паміж Беларуссю і Ватыканам развіваецца актыўны, канструктыўны і даверны дыялог, на рэгулярнай аснове ажыццяўляецца абмен візітамі на ўсіх узроўнях, - падкрэсліў міністр. - Мы высока ацэньваем вынікі візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан у мінулым годзе і яго сустрэчу з Папам Рымскім Францыскам. Як вядома, у час гэтай сустрэчы было пацверджана запрашэнне Папу Рымскаму наведаць Беларусь з візітам".

У цырымоніі адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры прынялі ўдзел намеснік Дзяржаўнага сакратара Ватыкана Джавані Анджэла Бечу, Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Габар Пінтэр, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі муфтый Абу-Бекір Шабановіч, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс