Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Лют 2015

Макей: Узровень эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Сірыі адстае ад палітычнага дыялогу

Макей: Узровень эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Сірыі адстае ад палітычнага дыялогу

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Сірыі адстае ад палітычнага дыялогу. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на прэс-канферэнцыі ў Дамаску па выніках візіту ў Сірыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Міністр падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Сірыяй няма рознагалоссяў, краіны канструктыўна падтрымліваюць адна адну на міжнароднай арэне, але ў той жа час узровень двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва адстае ад палітычнага дыялогу.

У сувязі з гэтым бакі дамовіліся аб тым, што, нягледзячы на цяжкасці, якія маюць абедзве краіны, неабходна выбудаваць адносіны на будучае. "Такіх сфер узаемадзеяння паміж нашымі краінамі шмат. Гэтыя сферы з'яўляюцца шматабяцальнымі. У Беларусі выпускаецца прадукцыя, у якой зацікаўлены ў Сірыі, у Сірыі ёсць шэраг тавараў, у якіх зацікаўлены ў Беларусі", - адзначыў міністр.

Таксама Беларусь і Сірыя дамовіліся ў бліжэйшы час сфарміраваць спіс прыярытэтных напрамкаў, па якіх можа развівацца супрацоўніцтва дзвюх краін, спіс канкрэтных праектаў, абмеркаваць гэтыя перспектывы на бліжэйшым пасяджэнні змешанай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое пройдзе ў Мінску. "Гэта і магчымая пастаўка беларускай тэхнікі, і магчымае будаўніцтва тут нейкіх зборачных вытворчасцей. Гэта і супрацоўніцтва ў сферах аховы здароўя, адукацыі і шэраг іншых шматабяцальных напрамкаў", - растлумачыў Уладзімір Макей.

Паводле інфармацыі кіраўніка ведамства, у лепшыя гады тавараабарот паміж Беларуссю і Сірыяй дасягаў $85 млн. Сёння ён больш як у два разы ніжэйшы. "Наша задача - не толькі аднавіць той папярэдні ўзровень тавараабароту ў лепшыя гады, але і перасягнуць яго ў шмат разоў. Самае галоўнае - ёсць палітычная воля, ёсць жаданне развіваць супрацоўніцтва. І трэба проста вызначыць у бліжэйшы час і ўзгадніць канкрэтныя праекты, якія дадуць магчымасць нам пашырыць і паглыбіць узаемаадносіны. І ў самы бліжэйшы час мы зоймемся непасрэдна гэтымі пытаннямі", - паведаміў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі