У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Крс 2016

Макей: Устойлівае развіццё пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС зямель - галоўная задача

Макей: Устойлівае развіццё пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС зямель - галоўная задача

25 красавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Забеспячэнне ўстойлівага развіцця пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС зямель - галоўная задача. Аб гэтым сёння заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Чарнобыль праз 30 гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што беларускія ўлады робяць усё неабходнае, каб забяспечыць строгі радыяцыйны кантроль прадукцыі, што вырабляецца ў тым ліку ў раёнах, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы. "Мы хочам адрадзіць гэтыя землі - гэта галоўнае", - сказаў міністр.

Ён адзначыў, што перад удзельнікамі канферэнцыі ў Мінску стаіць важная задача - прапанаваць шляхі развіцця міжнароднага чарнобыльскага ўзаемадзеяння. Міністр звярнуў увагу на дэкларацыю, якую плануецца прыняць па выніках форуму, назваў яе асноўныя моманты. Гэта, у прыватнасці, распаўсюджванне ўнікальных ведаў і абмен перадавым вопытам па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Дэкларацыя таксама прадугледжвае, што ў 2017 годзе пры падтрымцы ААН будзе запушчана ініцыятыва па дасягненні мэт устойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў праз партнёрства, інавацыі і інвестыцыі.

Уладзімір Макей выказаў упэўненасць, што дэкларацыя стане важным этапам развіцця міжнароднага чарнобыльскага супрацоўніцтва пасля 2016 года.

Міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню "Чарнобыль праз 30 гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый" праходзіць 25 красавіка ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Удзельнікі форуму падводзяць вынікі Дзесяцігоддзя ААН па аднаўленні і ўстойлівым развіцці пацярпелых раёнаў, аналізуюць вопыт пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы, набыты Беларуссю, Расіяй, Украінай і ААН, абмяркоўваюць новыя падыходы да шматбаковага чарнобыльскага супрацоўніцтва, шляхі яго ўмацавання ў перыяд пасля 2016 года. Па выніках канферэнцыі будзе прынята дэкларацыя, якую плануецца накіраваць у ААН для падрыхтоўкі чарговай чарнобыльскай рэзалюцыі.

У форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Украіны, Мальтыйскага ордэна, а таксама партнёры з Японіі, Швецыі, Ірландыі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Італіі, прадстаўнікі акрэдытаванага ў Мінску дыпламатычнага корпуса. На канферэнцыі шырока прадстаўлены міжнародныя арганізацыі, у тым ліку МАГАТЭ, Сусветны банк, АБСЕ, агенцтва ААН.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць беларускі ўрад і Праграма развіцця ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс