У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Снж 2016

Макей: У Беларусі шчыра суперажываюць трагедыі з крушэннем самалёта ў Расіі

Макей: У Беларусі шчыра суперажываюць трагедыі з крушэннем самалёта ў Расіі

26 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі шчыра суперажываюць трагедыі ў сувязі з крушэннем самалёта ў Расіі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, наведваючы пасольства Расіі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што ўчора шмат людзей прыйшлі да пасольства, суперажываючы таму, што здарылася. "Яны прыйшлі не па загадзе, а па закліку сэрца. Беларусь успрымае гора расіян як асабістае", - адзначыў Уладзімір Макей. "Для нас слова "брацтва" - гэта не пусты гук, у беларусаў гэта жыве ў сэрцы", - падкрэсліў ён.

"Горка глядзець, што апошнім часам чарада бед і няшчасцяў навалілася на нашых суседзяў. І мы шчыра суперажываем, - сказаў кіраўнік МЗС. - Кажуць, гэта высакосны год. Можа, Бог карае за нейкія нашы памылкі, якія мы робім у жыцці. Таму ўсім, напэўна, трэба спыніцца і задумацца над тым, што чалавечае жыццё - самае галоўнае".

Макей: У Беларусі шчыра суперажываюць трагедыі з крушэннем самалёта ў Расіі"Мы шчыра суперажываем гэтай трагедыі ў нашых братоў", - заявіў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс